Аўстралазія, геаграфія
Аўстралазія (англ.: Australasia) — рэгіён, які ўключае ў сябе Аўстралію, Акіянію, Новую Зеландыю і сумежных да іх астравоў Ціхага акіяна.
Тэрмін быў уведзены Чарльзам дэ Бросесам у Histoire des navigations aux terres australes (1756). Ён выкарыстоўваецца пераважна ў англамоўных краінах, у беларускай мове сустракаецца параўнальна рэдка.
Фізічная геаграфія[правіць]
Аўстралазія уключаючае Аўстралійскі мацярык, уключаючы Тасманію, Новую Зеландыю, Новую Гвінею і сумежныя астравы паўночней і ўсходней Аўстраліі ў Ціхім акіяне. Тэрмін часам ужываецца да ўсіх тэрыторый размешчаным у Ціхім акіяне паміж экватарам і 47° пд. ш.
Вялікая частка Аўстралазіі размешчана на Інда-Аўстралійскай тэктанічнай пліце. Крайнія астравы размешчаны на Еўраазіяцкай пліце ў паўночна-заходняй частцы Аўстралайзіі і Філіпінскай пліты ў паўночнай частцы.
Антрапалогія[правіць]
Антраполагі, нягледзячы на разыходжанні ў дэталях, падтрымліваюць тэорыю пра Паўднёва-Азіяцкае паходжанне карэннага насельніцтва Аўстралазіі.
Экалогія[правіць]
З экалагічнага пункта гледжання Аўстралазія — унікальны рэгіён, у якім існуе мноства рэдкіх раслін і жывёл. У гэтым кантэксце «Аўстралазія» ужываецца ў дачыненні да Аўстраліі, Новай Гвінеі, і сумежных астравоў, уключаючы Інданэзійскія астравы.
| Біягеаграфічныя рэгіёны |
| Аўстралазія · Антарктыка · Афратропіка · Індамалайская зона · Неарктыка · Неатропіка · Акіянія · Палеарктыка |