Аўстралійская лейбарысцкая партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўстралійская лейбарысцкая партыя
англ.: Australian Labor Party
Лідар Біл Шортэн
Дата заснавання 1891
Штаб-кватэра Канбера
Краіна
Ідэалогія Сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Аўстралійскія маладыя лейбарысты[d]
Колькасць членаў 53 930
Сайт alp.org.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўстралійская лейбарысцкая партыя (англ.: Australian Labor Party) — найстарэйшая аўстралійская палітычная партыя. Яе вытокі ляжаць у аўстралійскім прафсаюзным руху, з якім яна падтрымлівае цесныя сувязі. Партыя з'яўляецца членам Сацыялістычнага Інтэрнацыянала.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя была заснавана ў 1891 годзе. На першых выбарах у Новым Паўднёвым Уэльсе ў 1891 годзе 35 з 141 месцаў атрымалі кандыдаты лейбарысты. У 1899 годзе Андэрсан Доўсан сфармаваў лейбарысцкі ўрад меншасці ў штаце Квінсленд, першы ў свеце, які прапрацаваў тыдзень. АЛП у першыя гады свайго існавання адрознівалася хуткім ростам і поспехам на нацыянальным узроўні. Крыс Уотсан упершыню сфармаваў урад меншасці, стаўшы першым прэм'ер-міністрам лейбарыстаў у свеце, на працягу чатырох месяцаў у 1904 годзе. Эндру Фішэр затым фармуе іншы ўрад меншасці ў 1908-09. Пасля федэральных выбараў 1910, Фішэр фармуе першы ўрад большасці на федэральным узроўні.

Падчас Другой сусветнай вайны, лідар лейбарыстаў Джон Кёрцін стаў прэм'ер-міністрам Аўстраліі ў 1941 годзе. Моцны лідар часоў вайны, Кёрцін памёр на сваёй пасадзе пад канец вайны, і яго змяніў Бен Чыфлі. Урад Чыфлі выйграў выбары 1946 і кіраваў пераходам Аўстраліі да мірнай эканомікі.

Гоф Уітлэм вярнуў партыю назад да ўлады ў 1972 годзе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У партыі існуе індывідуальнае і калектыўнае членства (афіляваныя прафсаюзы, якія сумесна вызначаюць палітыку партыі, выбіраюць кіруючыя органы і вызначаюць кандыдатаў на дзяржаўныя пасады). Большасць прафсаюзаў афіляваныя з АЛП, і іх членскія ўзносы складаюць значную частку фінансаў партыі. У партыі таксама маецца каля 50 тыс. індывідуальных членаў. Лідара партыі абіраюць парламентарыі, якія ўваходзяць у лейбарысцкую фракцыю.

У партыі заўсёды меліся левае і правае крылы, але з 1970-х яны аформіліся ў афіцыйныя фракцыі. Найбуйнейшымі з іх з'яўляюцца:

  • «Labor Unity» (правая) — падтрымлівае прынцыпы вольнага рынку і саюз з ЗША
  • «National Left» (левая) — выступае за павелічэнне дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку і супраць саюза з ЗША.

Пачынаючы з 1980-х гадоў, Лейбарысцкая партыя збліжаецца па сваіх поглядах з ліберальна-нацыянальнай кааліцыяй, так што адрозненні паміж імі заключаюцца практычна ў нязначных нюансах.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Палітыка Аўстралійскай лейбарысцкай партыі змешчана ў яе Нацыянальнай платформе, якая адобрана дэлегатамі на нацыянальнай канферэнцыі лейбарыстаў, якая праводзіцца кожныя тры гады.

Спецыфіка падыходу Лейбарысцкай партыі:

  • падтрымка дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку і грамадскае жыццё. Дзяржава павінна забяспечыць базавыя даходы і «прыстойны ўзровень жыцця» для ўсіх членаў грамадства, якаснае і даступнае жыллё, адукацыю і ахову здароўя.
  • падтрымка прынцыпаў свабоднага рынку, зніжэння гандлёвых бар'ераў, дэрэгуляванне прамысловасці. Пры гэтым лейбарысты абяцаюць змякчаць наступствы гэтых мер для простых людзей і ажыццяўляць іх больш павольнымі тэмпамі.
  • падтрымка больш высокіх узроўняў іміграцыі, абарона правоў абарыгенаў, дадатковых правоў сексуальных меншасцяў, правы на аборт і эўтаназію.
  • крытыка некаторых аспектаў адносін Аўстраліі з ЗША і Вялікабрытаніяй. Пры гэтым партыя афіцыйна падтрымлівае захаванне цеснага альянсу з ЗША. Лейбарысты выступілі супраць уварвання ЗША ў Ірак (2003), але падтрымалі ўварванне ў Афганістан (2001).
  • Падтрымка больш цеснай інтэграцыі з краінамі Азіі.

Парламенцкія лідары АЛП штатаў і тэрыторыі[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўніцтва партыі ў заканадаўчых органах[правіць | правіць зыходнік]

Назва органа Месцаў Усяго месцаў
Палата прадстаўнікоў 72 150
Сенат 31 76
Заканадаўчы сход Новага Паўднёвага Уэльса 20 93
Заканадаўчы сход Вікторыі 43 88
Заканадаўчы сход Квінслэнду 51 89
Заканадаўчы сход Заходняй Аўстраліі 26 59
Заканадаўчы сход Паўднёвай Аўстраліі 26 47
Заканадаўчы сход Тасманіі 10 25

Лідары Лейбарысцкай партыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.