Аўстраславізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Народы Аўстра-Венгрыі ў 1911 годзе

Аўстраславізм — палітычны рух сярод славянскіх народаў Аўстра-Венгрыі (асабліва сярод чэхаў) у другой палове XIX стагоддзя. Яго паслядоўнікі імкнуліся рэфармаваць аўстра-вянгерскую падвойную манархію ў траістую дзяржаву. Галоўнымі ідэолагамі аўстраславізма былі Францішак Палацкі і Францішак Ладзіслаў Рыгер, а таксама аўстрыйскія сацыял-дэмакраты Ота Баўэр і Віктар Адлер. Каля 1890 аўстраславізм быў заменены палітычнымі ідэямі радыкальных младачэхаў.

Мэтай аўстраславізма была не толькі траістасць імперыі, але і далейшая федэралізацыя і дэмакратызацыя Аўстра-Венгрыі. Паслядоўнікі аўстраславізма не адмаўлялі манархію як такую, але патрабавалі для асобных народаў імперыі аўтаноміі. Аднак пасля аўстра-вянгерскага дагавора у 1867 і адпаведнага вянгерска-харвацкага дагавора у 1868/1873 надзея на дэмакратызацыю ў форме новага федэральнага падзела Аўстра-Венгрыі распалася. У самом вянгерскім каралеўстве з 1867 праводзілася вельмі цвёрдая нацыянальная палітыка (мад'ярызацыя), мэтай якой было стварэнне адзінай мад'ярскай нацыянальнай дзяржавы па заходнееўрапейскім узоры.