Аўстрыйская пошта ў Ліхтэнштэйне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўстрыйская пошта ў Ліхтэнштэйне
ням.: K. K. Österreichische Post im Fürstentum Liechtenstein

Адна з першых марак аўстрыйскай пошты ў Ліхтэнштэйне, 1912 (Mi #3x)
Гісторыя пошты
Арганізавана 1818 і 1876 (паўторна)
Закрыта 1852 і 1920 (паўторна)
Першыя маркі
Стандартная 1912
Камемаратыўная 1918
Апошні выпуск 5 кастрычніка 1920
Усяго выпушчана 49[1]

Карта паштовых аддзяленняў аўстрыйскай
пошты ў Ліхтэнштэйне

Аўстрыйская пошта ў Ліхтэнштэйне — належная Аўстрыі паштовая служба, якая функцыянавала на тэрыторыі Княства Ліхтэнштэйн у перыяд з 1818 па 1852 год, з 1876 па 1920 год.

Паштовы канверт, адпраўлены з Бальцэрсу ў 1878 годзе, франкіраваны маркай Аўстрыі 1867 года (Mi #37)

Развіццё пошты[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзеі Княства Ліхтэнштэйн не мела ўласнай паштовай сувязі і ўваходзіла ў паштовую сістэму Аўстрыі. Першае аўстрыйскае паштовае аддзяленне адкрылася 20 жніўня 1817 года[2] ў Бальцэрсу. Яго першым кіраўніком быў прызначаны Фердынанд Вольфінгер.[3] Неўзабаве яно было закрыта і зноў адкрыта 1 студзеня 1827 года.[4] У сакавіку 1845 года ў сталіцы княства Вадуцы адкрылася яшчэ адно паштовае аддзяленне. Першым паштмайстрам быў прызначаны Іаган Георг Райнбергер.[3] У 1852 годзе пасля ўвядзення паштовых марак урад Ліхтэнштэйна скасаваў дамову з Аўстрыяй, які рэгуляваў ажыццяўленне Аўстрыяй паштовай сувязі. Дзеянне дамовы было адноўлена ў 1876 годзе. У частцы дастаўкі пошты Ліхтэнштэйн быў прыраўнаваны да Аўстрыі, на тэрыторыі княства дзейнічалі аўстрыйскія паштовыя тарыфы.[4][5]

Развіццё пошты запатрабавала адкрыцця новых аддзяленняў. З 30 ліпеня 1864 па 1912 год існавала аддзяленне ў Нендэльне. Яго першым паштмайстрам быў Франц-Іосіф Латэрнсер. 1 сакавіка 1912 года паштовае аддзяленне Нёндэльну было пераведзена ў Эшэн. З 15 лістапада 1872 года пошта пачала дзейнічаць у Шаане. Першым паштмайстрам тут быў прызначаны Іозеф Вахтэр. 1 чэрвеня 1890 года пошта была адкрыта ў Трызене; першы паштмайстар — Ксаверый Баргецэ. З 1 красавіка 1907 па 1 сакавіка 1925 гады паштовае аддзяленне існавала ў Маўрэне. Першапачаткова яно падпарадкоўвалася аддзяленню ў Нёндэльне. У 1912—1921 гадах паштовае аддзяленне ў Маўрэне закрылася. Ізноў было створана 1 снежня 1921, з падначаленнем паштоваму аддзяленню ў Эшэне. За ўвесь час, калі паштовай сувяззю ў Ліхтэнштэйне кіравала аўстрыйская паштовая адміністрацыя, у княстве ніколі не працавала больш пяці паштовых аддзяленняў.[3][4][5]

У 1911 годзе Ліхтэнштэйн прапанаваў Аўстрыі перагледзець дзейсную паштовую дамову. Новая дамова, у якой уносіліся змены ў асноўныя становішчы дамовы, была падпісана 4 кастрычніка 1911 года і набыла моц 1 студзеня 1912 года. Паштовай адміністрацыяй па-ранейшаму кіравала Аўстрыя, але ўсе існавалыя тады на тэрыторыі Ліхтэнштэйна паштовыя ўстановы сталі звацца ням.: «K. K. Österreichisches und fürstlich Liechtensteinsches Post- und Telegraphenamt» («Імператарская і каралеўская аўстрыйская і княства Ліхтэнштэйн паштова-тэлеграфная служба»), што адбілася толькі на некаторых афіцыйных пячатках, на якіх зараз маляваліся два герба разам.[4][5]

Княству Ліхтэнштэйн даводзілася штогод плаціць Аўстрыйскай паштовай адміністрацыі грашовую суму ў памеры 10 тысяч крон (kronen) за перасыланне пошты. З 1 кастрычніка 1916 года гэтая сума была павялічана да 14 тысяч крон.

18 лютага 1920 года паштовая дамова з Аўстрыяй была скасавана новай дамовай. Аўстрыйская паштовая служба спыніла сваю працу на тэрыторыі княства ў канцы лютага 1920 года. На кароткі перыяд часу Ліхтэнштэйн заснаваў уласную паштовую адміністрацыю, а пасля стварэння дамовы са Швейцарыяй, з 1 лютага 1921 года кіраванне поштай Ліхтэнштэйна стала ажыццяўляць швейцарская паштовая адміністрацыя.

Выпускі паштовых марак[правіць | правіць зыходнік]

Першая камемаратыўная марка Ліхтэнштэйна (1918) (Mi #10)

З 1850 года ў Ліхтэнштэйне выкарыстоўваліся аўстрыйскія маркі. Паштовыя маркі Аўстрыі са штэмпелямі аддзяленняў Ліхтэнштэйна даволі рэдкія. Маркі Аўстрыі былі выняты са звароту 31 студзеня 1921 года.[4][5]

Дамовай ад 4 кастрычніка 1911 гады Ліхтэнштэйну было прадстаўлена права выпуску ўласных марак. Аднак Аўстрыя запатрабавала, каб маркі княства па сваім выглядзе адпавядалі маркам Аўстрыі і друкаваліся ў аўстрыйскай друкарні. Аўстрыя атрымлівала таксама права продажу марак Ліхтэнштэйна калекцыянерам.[4][5]

Першыя маркі аўстрыйскай пошты ў Ліхтэнштэйне паступілі ў зварот 1 лютага 1912 года. На іх быў змешчаны партрэт князя Іагана II і дадзены надпіс «К. К. Osterr. Post im Furstentum Liechtenstein» («Імператарская і каралеўская аўстрыйская пошта ў княстве Ліхтэнштэйн»). Серыя складалася з трох марак, аддрукаваных на мелаванай паперы. У 1915 годзе маркі былі перавыданыя на звычайнай паперы. Маркі абодвух выпускаў вядомыя з зубцамі і без зубцоў. Яны былі выняты са звароту 31 ліпеня 1917 года.[4]

Нароўні з маркамі Ліхтэнштэйна ў звароце па-ранейшаму заставаліся і аўстрыйскія паштовыя маркі. Вядомыя змяшаныя франкіроўкі.[4]

У сувязі з падвышэннем паштовых тарыфаў у чэрвені 1917 — лістападзе 1918 года выйшла новая серыя з шасці марак з малюнкам партрэта князя і герба Ліхтэнштэйна.[4][5][6]

У лістападзе 1918 года да 60-годдзя кіравання князя Іагана II у зварот паступіла першая камемаратыўная марка Ліхтэнштэйна, на якой быў намаляваны партрэт князя, а ў верхніх кутах, у адрозненні ад марак стандартнай серыі, паказаныя гады яго кіравання «1858» і «1918».[5][6]

Зноскі

  1. Scott 2007. Standard Postage Stamp Catalogue. — New York: Scott, 2006. (англ.)
  2. Па дадзеных Н. Уладзінца, у 1819 годзе.
  3. а б в Nekvasil J. Rakouská pošta v Lichtenštejnsku // Filatelie. — 1970. — № 11. — С. 338—339. (чэшск.)
  4. а б в г д е ё ж з Лихтенштейн // Филателистическая география. Европейские зарубежные страны / Н. И. Владинец. — М.: Радио и связь, 1981. — 160 с.
  5. а б в г д е ё Уладзінец Н. І. Ліхтэнштэйн // Філатэлія СССР. — 1981. — № 1. — С. 26—27.
  6. а б Па інфармацыі з каталога «Міхель»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лихтенштейн // Большой филателистический словарь / Н. И. Владинец, Л. И. Ильичёв, И. Я. Левитас, П. Ф. Мазур, И. Н. Меркулов, И. А. Моросанов, Ю. К. Мякота, С. А. Панасян, Ю. М. Рудников, М. Б. Слуцкий, В. А. Якобс; под общ. ред. Н. И. Владинца и В. А. Якобса. — М.: Радио и связь, 1988. — 320 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-256-00175-2.
  • Лихтенштейн // Филателистическая география. Европейские зарубежные страны / Н. И. Владинец. — М.: Радио и связь, 1981. — 160 с.
  • Лихтенштейн // Филателистическая география (зарубежные страны): Справочник / Л. Л. Лепешинский. — М.: Связь, 1967. — С. 72. — 480 с.
  • Edwin Müller. Die Postmarken von Österreich // Die Postmarke. — Vienna, 1927.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]