Аўсянікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўсянікі
Caenis.horaria.jpg
Caenis horaria
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ephemeroptera Hyatt & Arms, 1891

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   100502
NCBI   30073
EOL   523

Аўсянікі[1] (Ephemeroptera — ад грэчаскага «ephemeron» — хуткаплынны, і «ptera» — крыло) — старажытны атрад крылатых насякомых (знаходкі, пачынаючы з Дэвону), які ўключае больш за 3000 відаў (3046 відаў па стане на люты 2008 года, з іх каля 20 відаў адзначаны на тэрыторыі Беларусі), распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, акрамя Гавайскіх астравоў у Ціхім акіяне і вострава Святой Алены ў Атлантычным акіяне. Лічынка развіваецца ў вадзе. Для аўсянікаў характэрны унікальны для крылатых насякомых працэс — лінька акрыленай формы.

Пазнаць іх лёгка. У іх дзве пары сеткаватых празрыстых і вельмі тонкіх крылаў, прычым пярэднія крылы заўсёды значна буйнейшыя за заднія (у некаторых аўсянікаў заднія крылы зусім не развітыя), а на канцы брушка — тры, або радзей дзве, доўгія тонкія хваставыя ніткі.

Зноскі

  1. Напісанне Аўсянікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.106