Аўсяніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўсяніца
Festuca eskia.JPG
Festuca eskia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Festuca L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   40792
NCBI   4605
EOL   108085
GRIN   g:4658
IPNI   18083

Аўся́ніца, мурожніца (Festuca) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны, утвараюць шчыльныя дзярніны або маюць паўзучыя падземныя парасткі. Сцяблы прамастойныя, вышынёй 10—150 см, з замкнёнымі ці расшчэпленымі похвамі, ланцэтападобнымі вушкамі або без іх, з пераважна кароткімі язычкамі. Лісце лінейнае, пляскатае, складзенае ўдоўж ці згорнутае ў вузкія трубачкі, звычайна шурпатае або валасістае, рэдка голае і гладкае. Суквецці — слабараскідзістыя, сціснутыя і гронкападобныя шматкаласковыя мяцёлкі. Каласкі 2—15-кветныя. Ніжняя кветкавая лускавінка звычайна з кароткім асцюком. Плод — зярняўка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца каля 500 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных і халодных паясах Зямлі, у субтропіках і горных сістэмах тропікаў. На Беларусі 12 дзікарослых і 8 інтрадукаваных відаў; дзікарослыя — аўсяніца авечая, аўсяніца валіская, аўсяніца высокая, аўсяніца гіганцкая, аўсяніца дзюнная, аўсяніца лугавая, аўсяніца несапраўдная авечая, аўсяніца палеская, аўсяніца Рэгеля, аўсяніца танкалістая, аўсяніца чырвоная, аўсяніца шурпалістая.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Амаль усе віды — кармавыя расліны, выкарыстоўваюцца для пашы, газонаў і інш. Выведзены шматлікія сарты розных відаў аўсяніцы. Некаторыя віды замацавальнікі рухомых пяскоў і пясчаных схілаў, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўсяніца // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.