Аўтакефалія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аўтакефалія (грэч. αὐτοκεφαλία ад αὐτός - сам + κεφαλή - галава[1]) — самакіраванне, незалежнасць. Аўтакефальнай завецца ў праваслаўі адміністрацыйна незалежная памесная царква, на чале якой стаіць біскуп у сане патрыярха, ці архібіскупа, ці мітрапаліта.
Выключнай прэрагатывай аўтакефальнай царквы з'яўляецца права самастойна здзяйсняць міраварэнне.
Права прадастаўлення (здабыцця) аўтакефаліі ў праваслаўі не вызначана ясна і канчаткова і з'яўляецца прадметам спрэчкі паміж Канстанцінопальскай кафедрай і іншымі памеснымі цэрквамі.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.172
