Аўтаматрыса
Аўтаматрыса, таксама рэйкавы аўтобус (ад фр. Аutomotrice, «самарухомая») — аўтаномны чыгуначны вагон з рухавіком унутранага згарання (цяпер практычна заўсёды дызельным, раней сустракаліся таксама бензарухавіковыя аўтаматрысы) магутнасцю ад 150 да 750 кВт.
Аўтаномныя вагоны з электрарухавікамі з'яўляюцца таксама аўтаматрысамі, але часта называюцца «электраматрысамі».
Аўтаномны цягнік з некалькіх дызельных вагонаў, якія працуюць па сістэме многіх адзінак, завуць дызель-цягніком.
Аўтаматрысы, электраматрысы, рэйкавыя аўтобусы, дызель-цягнікі не з'яўляюцца самастойным відам транспарту, а выкарыстоўваюцца ў якасці рухомага саставу для пасажырскіх перавозак на рэгулярных прыгарадных, гарадскіх і нерэгулярных другарадных чыгуначных лініях, а таксама ў якасці службовага (рамонтнага, шляхавымяральнага і інш.) транспарту.
[правіць] См. также
- Road-rail vehicle (англ.)
- CargoSprinter (фр.)
- McKeen Motor Car Company (англ.)
- Аэравагон
- Дызель-цягнік
- Рэйкавы аўтобус
- Спецыяльны самаходны рухомы састаў
- Трамвай
| Гэта пачатак артыкулу пра чыгуначны транспарт. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
