Аўтаномная акруга, Кітай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўтаномныя акругі ў КНР. Колер і назва этнаса — акруга і этнас, для якога ўтвораная акруга. Штрыхоўка — акругі, створаныя для некалькіх этнасаў.
Аўтаномныя акругі ў КНР (блакітным; у тым ліку з аўтаномнымі раёнамі ў выпадку ўваходжання аўтаномнай акругі ў іх склад, і аўтаномнымі паветамі, у выпадку ўваходжання іх у склад аўтаномнай акругі).

Аўтаномная акру́га (кіт.: 自治州, піньінь zìzhìzhōu) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў КНР другога ўзроўню, якая звычайна ўтвараецца на тэрыторыі з заўважнай колькасцю прадстаўнікоў ня-ханьскай нацыянальнасці (або нацыянальнасцей). З'яўляючыся адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай другога ўзроўню, звычайна ўваходзіць у склад правінцыі або аўтаномнага раёна. Паводле свайго адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўзроўню аналагічная акрузе або гарадскай акрузе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай другога ўзроўню, уваходзячы ў склад правінцыі або аўтаномнага раёна. Звычайна падзяляецца на паветы і гарадскія паветы, пры гэтым у сваім складзе можа таксама ўтрымліваць вызначаныя аўтаномныя адзінкі (аўтаномны павет; пры гэтым уваходжанне аўтаномнага павета менавіта ў аўтаномную акругу неабавязковае), а сама таксама ўваходзіць у склад аўтаноміі вышэйшага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўзроўню (напрыклад, Яньцы-Хуэйскі аўтаномны павет Баянгол-Мангольскай аўтаномнай акругі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна).

З адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання аўтаномнай акругі існуе вызначанае выключэнне — Ілі-Казахская аўтаномная акруга СУАР, у склад якой, апрача паветаў, уваходзяць яшчэ і дзве акругі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Як і большасць іншых назваў аўтаномных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Кітая, назвы аўтаномных акругаў звычайна будуюцца паводле схемы «назва мясцовасці» + «указанне этнасу, для якога ствараецца аўтаномная акруга» + указанне аўтаномнага статусу (напрыклад, Кызылсу-Кыргызская аўтаномная акруга). У назве адміністрацыйнага рэгіёна заўсёды дадаецца суфікс -族 (бел.: нацыянальны; за выняткам СУАР і выпадкаў, калі назва этнасу складаецца з двух ці больш словаў).

У выпадку, калі акруга ўтвараецца для некалькіх этнасаў, пасля ўказання мясцовасці могуць ісці два прыметнікі з указаннем этнасаў (напрыклад, Хайсі-Мангольска-Тыбецкая аўтаномная акруга).

Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]

На цяперашні момант найбольш аўтаномных акругаў мае правінцыя Юньнань — 8, потым ідуць Цінхай (6), СУАР (5), Сычуань (3), Гуйчжоу (3), Ганьсу (2), Гірын (1), Хунань (1) і Хубэй (1).

44 з 55 этнасаў Кітая маюць аўтаномныя акругі, у іх знаходзіцца 71% ад насельніцтва ўсіх гэтых этнасаў. Большасць аўтаномных акругаў размешчаныя на захадзе і поўдні краіны.

Былыя[правіць | правіць зыходнік]

  • У 19521988 гадах на востраве Хайнань існавала Хайнань-Лі-Мяаская аўтаномная акруга, у 1988 годзе была створана правінцыя Хайнань з чатырма ліскімі і дзвюма лі-мяаскімі аўтаномнымі паветамі.
  • Цянцьзянь-Туцьзя-Мяаская аўтаномная акруга правінцыі Сычуань да 1997 года.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ўзроўню акругі бяз статусу аўтаноміі з дзеляй ня-ханьскага насельніцтва звыш за 30%:

* Без адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак акругавага ўзроўню пяці аўтаномных раёнаў на 2000 год:

  • Хэбэй: Чэндэ (ханьцы — 55,32%, маньчжуры — 39,87%)
  • Ляанін: Бэньсі (ханьцы — 66.84%, маньчжуры — 30.22%), Даньдун (ханьцы — 64.11%, маньчжуры — 32.99%)
  • Хунань: Чжанцьзяцзэ (туцьзя — 68.40%, ханьцы — 22.81%), Хуайхуа (ханьцы — 61.33%, дуны — 17.42%, мяа — 15.63%)
  • Гуйчжоу: Аньшунь (ханьцы — 61.6%, буі — 16,92%, мяа — 14,27%), Тунжэнь (туцьзя — 37,81%, ханьцы — 31,76%, мяа — 14,87%, дуны — 11,41%)
  • Юньнань: Юйсі (ханьцы — 68,18%, і — 19,32%), Пуэр (ханьцы — 40,92%, хані — 16,98%, і — 16.58%, лаху — 11.47%), Ліцьзян (ханьцы — 42,71%, наси 20,51%, и — 18,68%, лису — 9.62%), Ліньцан (ханьцы — 61,22%, дай — 15,77%, лаху и ва — 9,76%)
  • Цінхай: Хайдун (ханьцы — 56,33%, хуэй — 20,38%, тыбетцы — 9,2%, ту — 8,06%).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]