Аўтаномныя супольнасці Іспаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Autonomous communities of Spain no names.svg

Flag of the Balearic Islands.svg
Flag of the Balearic Islands.svg
Flag of Andalucía.svg
Flag of Castile and León.svg
Flag of the Valencian Community (2x3).svg
Bandera Castilla-La Mancha.svg
Flag of Aragon.svg
Flag of the Community of Madrid.svg
Flag of La Rioja (with coat of arms).svg
Flag Melilla.svg
Flag Ceuta.svg
Flag of Catalonia.svg
Flag of Cantabria.svg
Flag of the Basque Country.svg
Flag of Galicia.svg
Flag of Extremadura with COA.svg
Bandera de Navarra.svg
Flag of Asturias.svg
Flag of the Canary Islands.svg
Flag of the Region of Murcia.svg

Аўтано́мная супо́льнасць — адміністрацыйная адзінка Іспанскага Каралеўства, надзеленая Іспанскай Канстытуцыяй 1978 года заканадаўчай і выканаўчай аўтаноміяй.

У наш час у Іспаніі налічваецца 17 аўтаномных супольнасцей, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на правінцыі. Утварэнне аўтаномных супольнасцей прадугледжана Канстытуцыяй 1978 года, (у прыватнасці артыкул 152.1 устанаўлівае істытуцыянальную аснову гэтых аўтаномных супольнасцей - Заканадаўчая Асамблея, абіраная ўсеагульным галасаваннем, Савет Урада з выканаўчымі функцыямі і Старшыня аўтаномнай супольнасці, абіраны Заканадаўчай Асамблеяй), іх межы, як правіла, супадаюць з межамі правінцый, якія ўваходзяць у гістарычныя вобласці, хоць некаторыя рэгіёны сталі развіваць сваю ідэнтычнасць толькі пасля пераходу да дэмакратыі (прыклады — Мадрыд, Рыёха). Аўтаномныя супольнасці маюць уласныя статуты; урады супольнасцей падзяляюць уладу з цэнтральным урадам. Прадстаўнічымі органамі аўтаномных супольнасцей з'яўляецца парламенты (Parlamento), у Астурыі — генеральная ўправа (Junta General), у Мурсіі, Эстрэмадуры і Мадрыдзе — сходы (Asamblea), у Арагоне, Кастыліі-ла-Манчы, Кастыліі-і-Леоне і Валенсіі — палаты (cortes), выканаўчымі органамі — урады (Gobierno), у Галісіі, Эстрэмадуры, Кастыліі-ла-Манчы, Кастыліі-і-Леоне — управы (Junta), у Арагоне і Навары — дэпутацыі (Diputación), у Андалусіі, Астурыі і Валенсіі — саветы (Consejo), кожны з гэтых выканаўчых органаў складаецца са старшыні (Presidente) і саветнікаў (Consejero).

Рэгіён Адміністрацыйны цэнтр Плошча
км²
Насельніцтва
2011
Сцяг рэгіёна
1 Андалусія Севілья 87 268 8 424 102 Flag of Andalucía.svg
2 Арагон Сарагоса 47 719 1 346 293 Flag of Aragon.svg
3 Астурыя Аўеда 10 604 1 081 487 Flag of Asturias.svg
4 Балеарскія астравы Пальма-дэ-Малёрка 4 992 1 113 114 Flag of the Balearic Islands.svg
5 Валенсія Валенсія 23 255 5 117 190 Flag of the Valencian Community (2x3).svg
6 Галісія Сант'яга-дэ-Кампастэла 29 574 2 795 422 Flag of Galicia.svg
7 Канарскія астравы Лас-Пальмас-дэ-Гран-Канарыя, Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ 7 447 2 126 769 Flag of the Canary Islands.svg
8 Кантабрыя Сантандэр 5 321 593 121 Flag of Cantabria.svg
9 Кастылія — Ла-Манча Таледа 79 463 2 115 334 Bandera Castilla-La Mancha.svg
10 Кастылія і Леон Вальядалід 94 223 2 558 463 Flag of Castilla y León.svg
11 Каталонія Барселона 32 114 7 539 618 Flag of Catalonia.svg
12 Мадрыд Мадрыд 8 028 6 489 680 Flag of the Community of Madrid.svg
13 Мурсія Мурсія 11 313 1 470 069 Flag of the Region of Murcia.svg
14 Навара Памплона 10 391 642 051 Bandera de Navarra.svg
15 Рыёха Лагроньё 5 045 322 955 Flag of La Rioja (with coat of arms).svg
16 Краіна Баскаў Віторыя 7 234 2 184 606 Flag of the Basque Country.svg
17 Эстрэмадура Мерыда 41 634 1 109 367 Flag of Extremadura with COA.svg
Усяго 505 625 47 029 641

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]