Аўтатрофы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Аўтатрофы (стар.-грэч.: αὐτός - сам + τροφή - ежа) — арганізмы, якія сінтэзуюць арганічныя злучэнні з неарганічных.

Аўтатрофы складаюць першы ярус у харчовай пірамідзе (першыя звёны харчовых ланцугоў). Менавіта яны з'яўляюцца першаснымі прадуцэнтамі арганічнага рэчыва ў біясферы, забяспечваючы ежай гетэратрофаў. Варта адзначыць, што часам рэзкай мяжы паміж аўтатрофамі і гетэратрофамі правесці не атрымоўваецца. Напрыклад, аднаклетачная эўглена пры святле з'яўляецца аўтатрофам, а ў цемры — гетэратрофам.

Аўтатрофныя арганізмы для пабудовы свайго цела выкарыстоўваюць неарганічныя рэчывы — глебу, ваду, паветра. Пры гэтым амаль заўсёды крыніцай вугляроду з'яўляецца вуглякіслы газ. Пры гэтым адны з іх (фотатрофы) атрымліваюць неабходную энергію ад Сонца, іншыя (хематрофы) - ад хімічных рэакцый неарганічных злучэнняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]