А капэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А капэла (акапэльныя спевы) (італ.: а cappella — «як у капліцы») — шматгалосны харавы спеў без інструментальнага суправаджэння. Тэрмін з’явіўся ў канцы XVII стагоддзя, яго звычайна звязваюць з практыкай папскага набажэнства ў рымскай Сікстынскай капэле. У больш шырокім сэнсе «а капэла» завуць вакальную партыю, якую выконвае без музычнага суправаджэння.

Распаўсюджанае ў народнай творчасці, царкоўнай музыцы (раннехрысціянскай — апалагетам хвалы Богу, які аддаваўся выключна словам (логасам), агучаных чалавечым голасам, без «флейт і труб», быў ужо Клімент Александрыйскі; ранняй каталіцкай і праваслаўнай; арганнае суправаджэнне на Захадзе ўведзена толькі ў 660), а затым у творах кампазітараў нідэрландскай школы, творчасці Джавані Палестрына.

Стыль спеваў a cappella развіваўся таксама ў свецкім спеўным мастацтве кампазітарамі Адраджэння, у тым ліку ў мадрыгалах.

Як стыль прафесійнага харавога мастацтва спевы a cappella вызначыліся ў культавай паліфаніі да канца сярэдніх стагоддзяў, дасягнулі росквіту ў майстроў нідэрландскай школы і атрымалі класічны выраз у рымскай школе (Палестрына, Беневолі, Скарлаці). Варта ўлічыць, што ў XVII—XVIII стагоддзях спевы a cappella (асабліва свецкія) маглі суправаджацца саліруючымі інструментамі або генерал-басам; затым стала зноў шанавацца выкананне наогул без суправаджэння.

Харавое мастацтва праваслаўных цэркваў выкарыстоўвае спевы выключна a cappella. У Старажытных (манафізіцкіх) цэрквах Усходу (Эфіёпскай, Копцкай, Малабарскай) часам дапускаецца музычнае суправаджэнне, у тым ліку з выкарыстаннем традыцыйных афрыканскіх і азіяцкіх інструментаў. У Расіі прыхільнікам ўкаранення ў набажэнствы інструментаў быў знакаміты кампазітар Аляксандр Грэчанінаў, аднак гэта рашэнне не было прынята Памесным саборам 1917—1918.

Спевы a cappella шырока ўжываюцца ў камернай харавой музыцы еўрапейскіх кампазітараў XIX стагоддзя. Вялікіх вышынь дасягнула ў рускай харавой культуры XX стагоддзя (сачыненні Танеева, Кастальскага, Рахманінава, Часнакова, Віктара Каліннікава, Давідзенка, Коваля, Шабаліна, Шастаковіча, Свірыдава, Салманава; дзейнасць Сінадальнага хору, Прыдворнай пеўчай капэлы і інш.) У цяперашні час спевы a cappella распаўсюджана ў многіх краінах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]