Беларускае грамадска-культурнае таварыства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з БГКТ)
Беларускае грамадска-культурнае таварыства
БГКТ
Сядзіба БГКТ па вуліцы Варшаўскай, 11 у Беластоку
Сядзіба БГКТ па вуліцы Варшаўскай, 11 у Беластоку
Дата заснавання 26 лютага 1956
Тып грамадская арганізацыя
Старшыня Базыль Сегень

Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) (польск.: Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne w Polsce) — грамадская арганізацыя беларусаў у Польшчы, якая праводзіць культурна-асветную работу сярод беларускага насельніцтва Польшчы.

Дзейнасць Беларускага грамадска-культурнага таварыства накіравана на развіццё беларускай нацыянальнай асветы i культуры ў супрацоўніцтве i дыялогу з польскай культурай, а таксама з культурамі іншых нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць у Польшчы. БГКТ штогод ладзіць на Беласточыне шмат розных культурніцкіх мерапрыемстваў, найстарэйшае — штогадовы агульнапольскі фестываль «Беларуская песня».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уваход у сядзібу БГКТ, Беласток

Устаноўчы з'езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства адбыўся 26 лютага 1956 года ў памяшканні Ваяводскага Таварыства польска-савецкай дружбы ў Беластоку (вул. Сянкевіча 3). У з'ездзе прыняло ўдзел каля 400 прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці і гасцей з усёй Польшчы. З'езд вёў Піліп Кізевіч, а з дакладам выступіў Георгій Валкавыцкі. Быў прыняты статут БГКТ, створана Галоўнае праўленне ў складзе 45 асобаў, якое абрала 9-асабовы прэзідыум на чале са старшынём Аляксандрам Давідзюком і сакратаром Аляксеем Казлом.

Былі створаны аддзелы БГКТ у Бельску, Гайнаўцы, Гарадку, Саколцы, Сямяцічах і Варшаве.

4 сакавіка 1956 выйшаў першы нумар тыднёвіка «Ніва», а ў 1958 пачаў выходзіць штогадовы «Беларускі каляндар».

У верасні 1957 года БГКТ налічвала 1007 членаў у 40 гуртках. Звыш паловы арганізацыі знаходзілася ў Бельскім і Гайнаўскім паветах. Дзейнічалі 24 калектывы мастацкай самадзейнасці, у тым ліку 10 драмгурткоў, 6 харавых, па 3 дэкламатарскія і танцавальныя, а таксама 2 інструментальныя.

8 чэрвеня 1958 года пры таварыстве ўтварылася Беларускае літаратурнае аб’яднанне.

У 1963 годзе быў створаны грамадскі камітэт пабудовы беларускага музея, на чале якога стаяў Мікалай Самоцік. У 1966 у Белавежы адкрыўся Рэгіянальны беларускі этнаграфічны музей. Культурніцкая ўстанова праіснавала да 1973 года. У 1983 паўстаў грамадскі камітэт пабудовы музея ў Гайнаўцы, які ўзначаліў Канстанцін Майсеня. Музей беларускай культуры, цяпер Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, быў пабудаваны ў 1995, а канчаткова завершаны ў 2003 годзе.

У 2022 годзе Беларускае грамадска-культурнае таварыства адмовілася ад супрацоўніцтва з Беларуссю.[1]

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі