БКА (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з БКА, спадарожнік)
БелКА
Паштовая марка РБ «Заваёўнікі космасу, ураджэнцы Беларусі»
Заказчык Беларусь НАН Беларусі
Вытворца Расія ААТ «Карпарацыя УНДІЭМ»
Аператар Беларусь ЦКП;Расія ЦКП
Задачы ДЗЗ
Спадарожнік Зямлі
Запуск 22 ліпеня 2012 6:41:39 UTC
Ракета-носьбіт Саюз-ФГ/Фрэгат
Стартавая пляцоўка Казахстан Байканур Пл. 31/6
Працягласць палёту прайшло:
11 гадоў, 9 месяцаў, 2 дні
NSSDC ID 2012-039B
SCN 38708
Тэхнічныя характарыстыкі
Платформа МСП
Маса 450 кг
Памеры 0,9х0,75м
Магутнасць 300Вт
Арыентацыя трохвосевая
Тэрмін актыўнага існавання 5 гадоў
Элементы арбіты
Тып арбіты кругавая сонечна-сінхронная
Схіленне 97,5°
Перыяд абарачэння 94,8 хвіл
Апацэнтр 515,2 км
Перыцэнтр 512,5 км
Вышыня арбіты 510 км
Мэтавая апаратура
Паласа захопу 20 км

БКА, БелКА (абрэвіятура ад Беларускі касмічны апарат) — другі беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Створаны па заказе НАН Беларусі. Запуск ажыццявіўся з касмадрома «Байканур» 22 ліпеня 2012 года (планаваўся ў чэрвені)[1] разам з расійскім спадарожнікам «Канопус-В»[2]. Спадарожнік прыкладна за 43 хвіліны[3] быў выведзены ракетай-носьбітам «Саюз» і разгонным блокам «Фрэгат» на арбіту вышынёй прыкладна ў 500—520 км[4]. У далейшым спадарожнік увойдзе ў групоўку спадарожнікаў, якая будзе выкарыстоўвацца ў праектах Саюзнай дзяржавы[1].

Маса спадарожніка складае 400 кг, разрозненне — 2 метра[2].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова запуск планаваўся на сакавік-красавік 2011 года, пра што заявіў першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь[5].

18 сакавіка 2011 года пра гатовасць спадарожніка да запуску заявіў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка[6]. 20 красавіка 2011 года прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што Беларусь пацвярджае гатовасць запуску[7].

23 чэрвеня 2011 года старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Анатоль Русецкі заявіў, што ўсе працы па запуску беларускага спадарожніка плануецца завяршыць да канца 2011 года[4]. У той жа дзень стала вядома, што «БКА» будзе застрахаваны ў Белдзяржстраху на суму да 20 млрд беларускіх рублёў[8].

12 жніўня 2011 года ў прэс-цэнтры НАН Беларусі абвясцілі, што наземная частка абсталявання практычна гатовая[9].

25 кастрычніка 2011 года генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Тузікаў заявіў, што «З запускам спадарожніка Беларусь увойдзе ў лік касмічных дзяржаў.»[10] У той жа дзень намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Расійскія касмічныя сістэмы» Анатоль Пермінаў растлумачыў прычыну пераносу запуску спадарожніка. Спадарожнікі (і беларускі і расійскі) не маглі быць своечасова гатовыя, бо праграмнае забеспячэнне, якое павінны быў падрыхтаваць англійскі бок, не было гатова[11].

Станам на 12 красавіка 2012 года спадарожнік быў ужо сабраны і праходзіў выпрабаванні[12].

Паводле словаў Міхаіла Кавалёва 20 красавіка 2012 года «У наш час наземная частка беларускай камп'ютарнай сістэмы цалкам гатовая да працы. Беларускі бок цалкам гатовы да выкарыстання касмічнай інфармацыі.»[1]

Запуск[правіць | правіць зыходнік]

28 чэрвеня 2012 года стала вядома, што запуск спадарожніка адбудзецца 22 ліпеня таго ж года[13]. 17 ліпеня на Байкануры была завершана зборка галаўной часткі ракеты для хуткага запуску па праграме «Саюз/Канопус-В/БКА»[14]. 20 ліпеня стала вядома час запуску. Спадарожнік планавалася запусціць у 9 гадзін 41 хвіліну па мінскім часе[15]. 22 ліпеня прыкладна ў 11 гадзін раніцы па мінскім часе ў ЦКП паступіла першае паведамленне ад спадарожніка[16].

29 жніўня 2012 года са спадарожніка пачалі паступаць першыя касмічныя здымкі[17].

Эксплуатацыя[правіць | правіць зыходнік]

Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі першага беларускага спадарожніка заканчваецца ў ліпені 2017. БКА быў разлічаны на пяць гадоў. Аднак увосень завод-вытворца, ацаніўшы тэхнічны стан і запасы гаручага, працягнуў тэрмін эксплуатацыі яшчэ на два гады - да канца 2018-га. Беларускі спадарожнік па-ранейшаму застаецца найперш навуковым і іміджавым праектам. Ён ствараўся на дзяржаўныя грошы. І дзяржава на дадзены момант застаецца асноўным спажыўцом інфармацыі. Здымкі з беларускага спадарожніка выкарыстоўваюць упарадкавацелі, выратавальнікі, леснікі, пагранічнікі - усяго больш за два дзесяткі устаноў. Прычым уся гэтая інфармацыя перадаецца дзяржорганам бясплатна. Але даходы ад праекту перавысілі выдаткі на 8 мільёнаў даляраў.[18]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Беларускі касмічны спадарожнік выйдзе на арбіту ў чэрвені (руск.). АНТ. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  2. а б Запуск беларускага спадарожніка запланаваны на першае паўгоддзе (руск.). БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  3. Беларускі спадарожнік запусцілі з касмадрома Байканур (ВІДЭА) (руск.). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  4. а б Працы па запуску беларускага касмічнага апарата плануецца завяршыць да канца 2011 года (руск.). БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  5. Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі будзе запушчаны ў сакавіку-красавіку (руск.). БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  6. Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі праходзіць апошні этап падрыхтоўкі да запуску (руск.). БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  7. Беларусь пацвярджае гатовасць запуску спадарожніка ў 2011 годзе (руск.). БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  8. Беларускі касмічны апарат будзе застрахаваны ў «Белдзяржстраху» на суму да Br20 млрд. (руск.). БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  9. Наземная інфраструктура для працы беларускага спадарожніка практычна гатовая (руск.). БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  10. Беларусь увойдзе ў лік касмічных дзяржаў з запускам спадарожніка - Тузікаў (руск.). БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  11. Запуск беларускага і расійскага спадарожнікаў пераносіўся з-за недапрацоўкі праграмнага забеспячэння (руск.). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  12. Беларускі спадарожнік выведуць на арбіту ў найбліжэйшыя месяцы (руск.). АНТ. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  13. Беларускі касмічны апарат плануецца запусціць 22 ліпеня (руск.). БЕЛТА (28 чэрвеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  14. Беларускі спадарожнік будзе запушчаны 22 ліпеня з Байканура ў кластары з пяці касмічных апаратаў (руск.). БЕЛТА (17 ліпеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  15. Беларускі касмічны апарат будзе запушчаны 22 ліпеня ў 9 гадзін 41 хвіліну (руск.). БЕЛТА (20 ліпеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  16. Першая інфармацыя са спадарожніка паступіла ў беларускі ЦКП (руск.). БЕЛТА (22 ліпеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  17. Беларусь атрымала першыя касмічныя здымкі са свайго спадарожніка (руск.). АНТ (29 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 29 жніўня 2012.
  18. Первая пятилетка БКА: полет нормальный, хотя рынок так и не сложился

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]