БРДМ 2Т

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2Т «Сталкер»
Класіфікацыя Баявая разведвальна-дыверсійная машына/лёгкі танк
Баявая маса, т 27,4
Кампанавальная схема класічная
Экіпаж, чал. 3
Гісторыя
Вытворца Беларусь Мінатор-Сэрвіс
Гады распрацоўкі 1990-я гады2000 год[1]
Гады эксплуатацыі 2000-я гады
Колькасць выпушчаных, шт. 2
Асноўныя аператары Беларусь
Габарыты
Даўжыня, мм 7770
Шырыня, мм 3386
Вышыня, мм 2510
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 30-мм 2А42
Тып гарматы малакалібрная аўтаматычная гармата
Боекамплект гарматы 500
Далёкасць стральбы, км СТКР: 6,0
ПЗРК: 6,0
ОФС: 4,0
БТС: 2,0
Іншае ўзбраенне х СТКР «Напад»
2 х ПЗРК «Ігла»
1 х АГС-30
12 х супрацьтанкавых мінаў
Рухомасць
Тып рухавіка дызельны з наддувам
Запас ходу па шашы, км 1000

2Т «Сталкер» — гусенічная баявая разведвальна-дыверсійная машына, створаная беларускай кампаніяй «Мінатор-Сэрвіс». Першая ў родзе гусенічных стэлс-машын. БРДМ прызначана для аўтаномных аперацыяў у глыбокім тыле: дыверсіяў, разведкі, эвакуацыі збітых лётчыкаў, усталёўкі супрацьтанкавых мінаў у нечаканых месцах, раптоўных нападаў на аўтакалоны.

Нягледзячы на ​​высокія ацэнкі, машыну так і ніхто не купіў, а для Беларусі «Сталкер» быў вельмі дарагі, таму праект замарозілі.

Асаблівасці канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Машына першапачаткова распрацоўвалася з улікам патрабаванняў высокай мабільнасці, малапрыкметнасці, абароненасці і добрай ўзброенасці. Дызельны рухавік з гідрамеханічнай трансмісіяю забяспечвае максімальную хуткасць да 95 км/г. У канструкцыі 2Т «Сталкер» скарыстаны матэрыялы, якія зніжаюць прыкметнасць у радыёлакацыйным, цеплавым і аптычным дыяпазонах.

БРДМ валодае шырокім арсеналам, які дазваляе эфектыўна рэалізаваць розныя мэты. Сістэма кіравання агнём уключае двухканальную аглядна-прыцэльную прыладу з лазерным далямерам, якая забяспечвае пошук, выяўленне і суправаджэнне цэляў у пасіўным рэжыме ў дзённых і начных умовах.

Разведвальнае абсталяванне 2Т «Сталкер» уяўляе сабою шматканальны кругласутачны оптыка-электронны комплекс, які забяспечвае аўтаматычную селекцыю і суправаджэнне рухомых цэляў, лазернае і аптычнае вызначэнне адлегласці да аб'екта, аўтаматычную перадачу выведдадзеных на вялікую адлегласць.

Узбраенне[правіць | правіць зыходнік]

Абсталяванне і узбраеньне машыны 2Т мясцуецца на высокамабільным хуткасным гусенічным шасі.

Узбраеньне машыны складаецца з:

  • стабілізаванай 30-мм гарматы 2А42
  • спаранага 7,62-мм кулямётА
  • дзвюх высоўных пускавых ўсталёўкі, на кожнаЙ з якіх могуць быць усталяваны па дзве супрацьтанкавыя альбо зенітныя ракеты
  • аўтаматычнага 30-мм гранатамёту

Сістэма кіравання агнём дазваляе весці адначасовы абстрэл двух аб'ектаў, напрыклад, бранявога аб'екту — супрацьтанкавай ракетай і жывой сілы — гранатамётам.

Разведка[правіць | правіць зыходнік]

Разведвальнае абсталяванне машыны ўяўляе сабою прынцыпова новы шматканальны кругласутачны оптыка-электронны комплекс.

Выведвальны комплекс машыны забяспечвае:

  • аўтаматычную селекцыю і суправаджэнне рухомых аб'ектаў
  • лазернае і аптычнае вызначэнне адлегласці да аб'екту
  • аўтаматычную перадачу выведдадзеных на вялікую адлегласць

Запас боепрыпасаў, паліва, вады і прадуктаў сілкавання забяспечвае працяглую аўтаномную баявую працу машыны і экіпажу ў адрыве ад тылоў і базаў забеспячэння.

Акрамя боепрыпасаў асноўнага ўзбраення, на машыне прадугледжана месца для сховішча мінаў для ручнога мінавання пры правядзенні дыверсійных аперацыяў і кантэйнераў для адмысловага абсталявання.

Мабільнасць[правіць | правіць зыходнік]

Высокія манеўраныя і хуткасныя параметры машыне забяспечваюць дызельны рухавік, гідрамеханічная трансмісія, гідрааб'ёмны механізм заваротку і гідрапнеўматычная падвеска.

Машына ўпэўнена бярэ ўсе натуральныя і адмыслова створаныя перашкоды, здзяйсняе дзесяціметровыя скачкі на трамплінах. Пры гэтым экіпаж адзначае незвычайна нізкі для бранетанкавай тэхнікі ўзровень нагрузкаў і ўнутранага шуму. Фізічныя нагрузкі пры кіраванні машыны — на ўзроўні сучаснага легкавога самаходу. Манеўраванне машыны заднім ходам ажыццяўляецца з дапамогаю тэлевізійнай сістэмы задняга агляду.

Браня[правіць | правіць зыходнік]

На машыне прадугледжана шматузроўневая сістэма абароны. У першую чаргу, гэта хуткасць і манеўранасць. Затым зніжэнне прыкметнасці ў радыёлакацыйным, цеплавым і аптычным дыяпазонах. Так, для памяншэння прыкметнасці ў радыёлакацыйным дыяпазоне корпус машыны мае адмысловую форму і выкананы з ужываннем адмысловых матэрыялаў і пакрыццяў. Адным з мерапрыемстваў па зніжэнні цеплавой прыкметнасці з'яўляецца выкарыстанне беспадсветляных прыбораў начнога бачання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]