Бааань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бааань
(боунаң куң)
Primary School in Jishishan County 2.jpg
Агульная колькасць 20074 (2010 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of the People's Republic of China.svg Кітай 
Мова бааньская
Рэлігія іслам, будызм
Блізкія этнічныя групы манголы, дауры, мангоры, дунсян, паўночныя югуры

Бааа́нь (саманазва: боунаң куң, манг.: Бууань) або банань (кіт.: 保安) — народ, найменшая з 56 афіцыйных нацыянальных меншасцяў Кітая. Бааань падзелены на 2 асноўныя групы, кожная з якіх размаўляе на сваім дыялекце мовы мангольскага паходжання. Адна з іх насяляе правінцыю Ганьсу. Яе прадстаўнікі спавядаюць іслам. Другая насяляе правінцыю Цынхай. Сярод яе прадстаўнікоў пашыраны будызм ламаісцкага накірунку. Агульная колькасць (2010 г.) - 20 074 чал.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Мяркуецца, што бааань — нашчадкі манголаў, якія сяліліся ў памежных гарнізонах каля Тыбета (зараз правінцыя Цынхай) у XIII - XVI стст. У сярэдзіне XIX ст. з-за канфлікту з цынскімі ўладамі частка бааань перасялілася на поўнач, у Ганьсу.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Бааань займаюцца земляробствам і жывёлагадоўляй. Важным заняткам здаўна лічылася лясная гаспадарка, здабыча драўніны і паляванне. Бааань славяцца як добрыя вытворцы нажоў.

Жытлы будуюць з неабпаленай цэглы, агароджваюць высокім цагляным плотам. Дом мае два - тры пакоі. Большую частку галоўнага пакоя адводзяць пад штучнае ўзвышша кан, на якім спяць і п'юць чай. Асноўным харчовым прадуктам лічыцца бульба. Чай робяць з малаком, маслам і соллю.

У адрозненні ад суседніх народаў, жанчыны бааань заўсёды носяць галаўныя павязкі. Старыя жанчыны і ўдовы — белыя, маладыя жанчыны — зялёныя, дзяўчаты — чорныя. Народны жаночы строй таксама уключае халат з шырокімі доўгімі рукавамі. Мужчыны апранаюць халаты і па тыбецкаму звычаю — доўгія шалікі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]