Бабка-павітуха
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бабка-павітуха — пажылая, спрактыкаваная і паважаная жанчына, якая валодала прыёмамі народнай медыцыны і выконвала акушэрскія функцыі ў час родаў, а таксама шматлікія абрады, звязаныя з адразаннем пупавіны, першым купаннем і спавіваннем дзіцяці, укладаннем яго ў калыску і інш. Акрамя таго, яна імкнулася «аблегчыць» пакуты парадзіхі магічнымі дзеяннямі, заснаванымі на веры ў звышнатуральныя сілы: развязвала вузлы, адмыкала замкі, расплятала косы і інш.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабка-павітуха