Бабуган-яйла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабуган-яйла
Бабуган-яйла (Крым)
Бабуган-яйла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бабуган-яйла (укр.: Бабуган-яйла, крымскатат.: Babuğan yayla, Бабугъан яйла) — самы высокі масіў (яйла) Крымскіх гор[1]. Адміністрацыйна амаль увесь масіў размешчаны ў Алуштынскім рэгіёне Крыма, а невялікая частка на захадзе, якая ўключае і вяршыню Раман-Кош, у Ялцінскім рэгіёне.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Бабуган (Babuğan) у перакладзе з крымскататарскай мовы азначае «ваўчыная ягада».

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Бабуган-яйла з'яўляецца часткай Галоўнай грады Крымскіх гор. Найвышэйшы пункт Бабуган-яйлы — гара Раман-Кош (1545 м) з'яўляецца адначасова і самым высокім пунктам Крыма. Іншая вяршыня, якая перавышае 1500 м — гара Зейцін-Кош (1537 м).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Плоская платопадобная паверхня яйлы складзеная вапнякамі і кангламератамі. На яйле бярэ пачатак рака Улу-Узень, на паўночных схілах пры зліцці рэчак Сарыс і Бабуганка ўтвараецца Альма.

Лясісты схіл Яман-Дэрэ.

Горная частка Бабуган-яйлы — лугавыя стэпы, у т.л. разнатраўна-тыпчаковыя, злакава-разнатраўныя і петрафітныя. На схілах — лясы (бук, хвоя, граб). На вышыні каля 1250 м — унікальны гай бярозы бародаўчатай.

Большую частку яйлы займае Крымскі прыродны запаведнік.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]