Бабур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабур
араб. ﻇﻬﻴﺮ ﺍﻟﺪﻳﻦ محمد بابر‎‎
Дэталь мініяцюры. 1605-1615 гг., Брытанскі музей, Лондан
Дэталь мініяцюры. 1605-1615 гг., Брытанскі музей, Лондан
1-ы Падзішах Індыі
30 красавіка 1526 — 26 снежня 1530
Пераемнік Хумаюн
Эмір Кабула
кастрычнік 1504 — 26 снежня 1530
Папярэднік Мукім
Пераемнік Хумаюн
Эмір Ферганы
чэрвень 1494 — 1500
Папярэднік Умар-Шэйх-мірза

Нараджэнне 14 лютага 1483[1][2][…]
Смерць 26 снежня 1530 (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Бабурыды[d]
Бацька Умар-Шэйх-мірза[d]
Маці Кутлуг-Нігар-ханым[d]
Жонка Aisha Sultan Begum[d], Mubarika Yusufzai[d], Maham Begum[d], Masuma Sultan Begum[d] і Zainab Sultan Begum[d]
Дзеці Mirza Hindal[d], Gulbadan Begum[d], Хумаюн[d], Kamran Mirza[d], Askari Mirza[d], Fakhr-un-Nissa[d], Gulchehra Begum[d], Altun Bishik[d], Masuma Sultan Begum[d] і Gulrukh Begum[d]
Веравызнанне Іслам, суніцкага толку
Дзейнасць паэт, аўтабіёграф, манарх, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бабур (араб. ظهير الدين بابر‎‎, узб.: Zahiriddin Muhammad Bobur), поўнае імя Захір ад-дзін Мухамад Бабур,14 лютага 1483 — 26 снежня 1530) — індыйскі валадар і заснавальнік Імперыі вялікіх маголаў.

У час вялікіх геаграфічных адкрыццяў, выкліканых імкненнем заходне-еўрапейцаў знайсці новыя шляхі ў Індыю, у гэтым рэгіёне дайшла справа да стварэння імперыі, якую яе валадары называлі Імперыяй вялікіх маголаў. Яе заснавальнікам стаў Бабур з роду мангольскага заваёўніка Тамерлана.

Пасля заўчаснай смерці свайго бацькі ён стаў ханам у Фергане, ужо ў 14 гадоў правёў першую заваёўніцкую вайну і здабыў Самарканд. Праз чатыры гады быў у некалькіх бітвах разбіты ўзбекскім палкаводцам Шайбанам і вымушаны да ўцёкаў з Ферганы.

З рэшткамі свайго войска яму ўдалося здабыць Кабул і стварыць новую ваенную базу для сваіх заваяванняў, скіроўваючы іх на Індыю. Першым крокам да здабыцця гэтай зямлі сталі рэгулярныя грабежніцкія напады на Пенджаб; у 1525 годзе ён авалодаў гэтай тэрыторыяй, у наступным годзе здабыў Дэлі і затым падпарадкаваў большасць паўночнаіндыйскіх дзяржаў.

Пасля пераможнай бітвы ля Сікры ў сакавіку 1527 года, у якой нанёс паражэнне аб’яднаным арміям раджпуцкіх князёў, яму здаўся галоўны горад Агра. Стварыў Магольскую імперыю, якая стала спадчыннай для яго роду. Пасля стварэння імперыі правёў рэарганізацыю дзяржаўных спраў, цалкам змяніў адносіны зямельнай уласнасці. Усю зямлю абвясціў сваёй уласнасцю. Фергану, аднак, больш ніколі не здабыў. Быў забіты адным са сваіх палітыкаў.

Бабур быў таксама адным з самых значных цюркамоўных паэтаў Сярэднявечча, аўтарам газэляў, рубаі і іншых твораў, якія перакладаліся на розныя мовы свету, у т. л. на беларускую («Выбраныя творы» ў перакладзе Л. Баршчэўскага. Мн., 2020, серыя «Паэты планеты»).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Muzaffar Alam & Sanjay Subrahmanyan (Eds.) The Mughal State 1526—1750. Delhi, 1998.
  • И. Стеблева. Семантика газелей Бабура. Москва, 1982.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]