Бабылі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Бабыль)
Васілій Пяроў. Гітарыст-бабыль (1865). Дзяржаўны расійскі музей
Бабылі, на Русі ў XV—XVIII ст. збяднелыя людзі, залежныя ад уладальнікаў зямлі[1]. Яны займаліся земляробствам, рамяством, дробным гандлем, працавалі па найму. Бабылі не неслі дзяржаўнага цягла, але плацілі свайму ўладальніку лягчэйшы чынш — бобылыцыну. У 1679 па сваім статусе бабылі былі прыраўняныя да сялян.
У прастамоўі слова «бабыль» азначае згалелы, адзіноки, бяздомны чалавек[1].
Напярэдадні рэформы 1861 агароднікі і бабылі былі самімі беднымі прыгоннымі сялянамі. У 1848 у Віленскай і Мінскай губернях іх было адпаведна 6,9 % і 9 % ад памешчыцкіх сялян, у Гродзенскай губерні ў 1858 — 4,5 %[1].