Бабёр еўрапейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Бабёр)
Перайсці да: рух, знайсці
Бабёр еўрапейскі
Beaver pho34.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Сысуны

Інфраклас:

Плацэнтарныя

Атрад:

Грызуны

Сямейства:

Бабровыя

Род:

Бабёр

Від:

Бабёр еўрапейскі

Навуковая назва

Castor fiber (Linnaeus, 1758)

ITIS   573165
NCBI   10185

Бабёр еўрапейскі, або рачны (Castor fiber) — жывёліна атраду грызуноў, сямейства бабровых. Паўвадзяная жывёліна, жыве на рэках, старыцах, некаторых азёрах і каналах з багатай узбярэжнай расліннасцю. Жыве сем'ямі ў норах або «хатках» вышынёй да 3 метраў і дыяметрам у аснаванні да 12 метраў. Будуе плаціны, часам даўжынёй да 100—200 метраў.

Дрэва, паваленае бабром

Даўжыня цела 66—92 см, хваста — 22—34 см, вага цела да 30 кілаграмаў. Афарбоўка светлая (каштанава-бурая, светла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмныя бабры характэрныя для басейнаў Сожа і Нёмана. Пальцы задніх канечнасцяў злучаныя плавальнай перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць усё жыццё, таму ён сточвае іх аб цвёрдыя пароды дрэваў. Палавая спеласць наступае на трэцім годзе жыцця. Гон (шлюбны сезон) — у студзені — лютым. Бабраняты (ад двух да пяці) з'яўляюцца ў красавіку — маі. Корміцца травяністымі і дрэвавымі раслінамі. На зіму робіць падводныя запасы корму.

Бабёр на беларускіх грошах
Бабёр на паштовай марцы Беларусі

У мінулым з'яўляўся важным аб'ектам палявання. Косткі бабра знойдзеныя пры раскопках гарадзішчаў VI—XII стагоддзяў. Вядомыя граматы XIV—XVI стагоддзяў, выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгоддзі з бабровымі гонамі (месцамі адлову баброў) каля Полацка, Маладзечна, Слуцка. У XVI стагоддзі статутамі ВКЛ былі вызначаныя меры па ахове баброў. У XVIII стагоддзі бабёр яшчэ быў распаўсюджаны на Прыпяці, Піне, Бярэзіне, Ясельдзе, Свіслачы, да сярэдзіны XIX стагоддзя захаваўся толькі на Бярэзіне і паўднёвых прытоках Прыпяці, да пачатку XX стагоддзя амаль цалкам знік (засталіся невялікія селішчы на Бярэзіне, Сожы і Нёмане). У 1925, у мэтах захавання і павелічэння беларускай папуляцыі бабра, быў створаны Бярэзінскі запаведнік. У 19311932 было ўлічана 54 бабровыя «хаткі», у 1933 — 95, у 1947 — 147.

У Бабруйску ў 2006 годзе быў усталяваны помнік бабру.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах