Бабінавіцкая кераміка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бабінавіцкая кераміка — ганчарныя вырабы з вёскі Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Промысел узнік у старажытнасці, найбольшага развіцця дасягнуў у XIX — 1-й палове XX стагоддзя. Выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку. З пачатку XX стагоддзя набылі пашырэнне вырабы, аздобленыя размалёўкай светла-жоўтым ангобам у выглядзе завіткоў, кропак, парасткаў, паліваныя ўсярэдзіне і звонку бясколернай палівай. Акрамя гаспадарчага посуду (збанкі, гаршчкі, спарышы, міскі, слоікі) майстры А. Траяноўскі, М. Шчадзінскі, А. Рыжкоў і іншыя выраблялі ўтылітарна-дэкаратыўны (цукарніцы, цукерачніцы, маслёнкі) і фігурны посуд у выглядзе жывёл, а таксама цацкі, скарбонкі, попельніцы з лепкай. У наш час выраб традыцыйнага асартыменту посуду і цацак працягваецца.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]