Бабіцкая іканапісная школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрагмент абраза «Маці Божая Казанская»

Бабіцкая іканапісная школа — адна з самабытных школ беларускага іканапісу, якая стваралася ў ваколіцах вёскі Бабічы Чачэрскага раёна[1].

Каранаванне Божай Маці

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У іконах Бабіцкай іканапіснай школы адчуваецца ўплыў майстроў Адраджэння і барока[1]. Узорамі для мясцовых мастакоў служылі гравюры з еўрапейскіх шэдэўраў, а таксама творы італьянскіх майстроў, запрошаных графам З. Р. Чарнышовым, уладальнікам Чачэрска ў XVIII стагоддзі, для ўпрыгожвання заснаваных ім храмаў[1]. У Бабіцкай іконе арганічна спалучаюцца заходнія ўплывы і глыбінная архаіка земляробчага ладу[1].

Традыцыя эпохі барока прасочваецца ў цёмнафонавых іконах з імпульсіўнай манерай пісьма абліччаў і постацяў. Каларыт засноўваецца на энергічным супрацьпастаўленні святла і ценю на падкрэсленай апазіцыі постацей і фонавай прасторы[2]. Але і гэтыя стылявыя асаблівасці арганічна спалучаюцца з фальклорным мысленнем іканапісцаў, якія заўжды належалі да таго сацыяльнага слою, для якога прызначаліся іх творы[2].

Майстры[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка пра трох сялян-іканапісцаў «в деревне Бабичи Покотской волости Рогачёвского повета» сустракаецца ў «Апісанні Магілёўскай губерні» у 1884 годзе[1].

У канцы XX стагоддзя жылі апошнія майстры вядомай сялянскай дынастыі бабіцкіх іканапісцаў — Уладзімір і Гаўрыіл Гераковы[1].

Калекцыі[правіць | правіць зыходнік]

Значныя калекцыі ікон бабіцкай школы знаходзяцца ў Веткаўскім музеі стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава і Чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]