Баварскі географ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карта рассялення славян і іх суседзяў на канец VIII стагоддзі.

Баварскі географ або Усходнефранкская табліца плямёнаў (лац.: Geographus Bavarus) — спіс народаў і плямёнаў, пераважна славянскага паходжання, якія насялялі ў IX стагоддзі вобласці на ўсход ад Франкскай дзяржавы.

Дакумент на двух лістах быў выяўлены ў 1722 годзе ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы (Мюнхен), дзе і захоўваецца ў наш час. Гэта прыпіска ў канцы рукапісу, якая змяшчае трактат пра геаметрыю Баэцыя. Баварскі герцаг набыў яго ў 1571 годзе разам з архівам антыквара Германа Шэдэля (1410—1485). У навуковы абарот яго ўвёў французскі пасол у Мюнхене граф Луі Габрыэль дзю Бюа-Нансэ, які апублікаваў у сярэдзіне XVIII стагоддзя пераклад помніка на французскую мову. Назву «Баварскі Географ» даў дакументу польскі пісьменнік і вучоны Ян Патоцкі ў 1796.[1] Гэта назва звязана з месцам знаходкі; паводле паходжання помнік, хутчэй за ўсё, звязаны не з Баварыяй, а са Швабіяй (гл. ніжэй).

Дата стварэння спісу[правіць | правіць зыходнік]

Паводле палеаграфічных даных рукапіс «Баварскага географа» ўпэўнена адносяць да IX стагоддзя. Паводле гістарычных даных, звязаным з апісаннямі плямёнаў, згаданых у спісе, даследчыкі датуюць спіс часам ад 817 да 840-х гадоў.[2] Спіс каля 850 года быў улучаны ў склад больш шырокага рукапісу, які належала манастыру Рэйхенау на Бодэнскім возеры, што пацвярджае дату напісання рукапісу як 1-я палова IX стагоддзя.[3]

Вядомы расійскі гісторык і лінгвіст А. В. Назаранка схільны датаваць рукапіс 2-й паловай IX стагоддзя, галоўным чынам абапіраючыся на сваю версію паходжання этноніма русь.[4] Назаранка лічыць магчымым сувязь помніка з місіянерскімі планамі святога Мяфодзія, які, як зараз устаноўлена, у канцы 860-х гадоў пабываў у манастыры Рэйхенау.

Зноскі

  1. J. Potocki. Fragments historiques et geographiques sur la Scythie, Sarmatie, et les Slaves. Brunsvic, 1796.
  2. Статья Седов В. В. «Древнерусская народность Русы»
  3. И. Херрман, Анализ данных Баварского Географа с точки зрения немца
  4. Назаренко А. В. Русь и Германия в IX—XI вв. // Древнейшие государства Восточной Европы. 1991. М., 1994. с. 35-61.