Баварскі дыялект

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Распаўсюджанне аўстра-баварскага дыялекта

Баварскі дыялект нямецкай мовы або баерыш (ням.: Bairisch, бав.: Boarisch, старажытнагерманскае Bairisch) — адзін з самых далёкіх ад стандартнай нямецкай мовы дыялектаў. Вядзе сваё паходжанне ад мовы, на якой размаўлялі прадстаўнікі баварскага племені, адціснутымі Карлам Вялікім да Дуная.

Усяго ў Баварыі больш за 60 розных дыялектаў, але афіцыйнай мовай з'яўляецца нямецкая. Усе баварскія дыялекты падзяляюцца на тры вялікія моўныя групы, а менавіта:

  • уласна баварскі дыялект, на якім размаўляюць жыхары Верхняй і Ніжняй Баварыі і Верхняга Пфальца.
  • швабскі дыялект, які належыць да Швабска-алеманскай моўнай групы - на ім размаўляюць баварскія швабы (акруга Швабія на мяжы Баварыі і зямлі Бадэн-Вюртэмберг).
  • усходнефранкскі дыялект - Верхняя, Ніжняя і Сярэдняя Франконія.