Багдан Статкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багдан Статкевіч

Касцеша
Касцеша
15-ы кашталян мсціслаўскі
20 лютага 1644 — 2 сакавіка 1646
Папярэднік Ян Каменскі[d]
Пераемнік Ян Яўстахі Касакоўскі[d]
5-ы падкаморы мсціслаўскі[d]
20 верасня 1629 — 20 лютага 1644
Папярэднік Андрэй Таран[d]
Пераемнік Пётр Казімір Вяжэвіч[d]
6-ы кашталян новагародскі
2 сакавіка 1646 — 1651
Папярэднік Ян Рудаміна-Дусяцкі
Пераемнік Самуэль Статкевіч[d]

Смерць 1651[1]
Род Статкевічы
Бацька Вільгельм Багданавіч Статкевіч[d][2]
Маці Ганна з Агінскіх[d][2]
Жонка Алена Багданаўна Саламярэцкая[d][3][2][…] і Ганна з Францкевічаў-Радзімінскіх[d][3][4]
Дзеці Крысціна са Статкевічаў[d][5], Міхаіл-Уладзімір Статкевіч[d][4], Алена са Статкевічаў і Ганна са Статкевічаў[d]
Веравызнанне праваслаўе[6]
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, мецэнат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Багдан Статкевіч (? — 1651) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, праваслаўны мецэнат. Кашталян мсціслаўскі (16441646) і новагародскі1646).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Статкевічаў, сын Вільгельма. У 16301644 падкаморы мсціслаўскі.

Актыўна выступаў у абарону праваслаўя. Разам з жонкай Аленай з Саламярэцкіх заснаваў Баркулабаўскі Узнясенскі манастыр, Буйніцкі Святадухаўскі манастыр, Куцеінскі Багаяўленскі манастыр, Куцеінскі Успенскі манастыр. Фінансаваў дзейнасць Куцеінскай друкарні.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Багдан Статкевіч і Алена Саламярэцкая.

Першая жонка — княжна Алена з Саламярэцкіх (пам. 1640), дачка Багдана Багданавіча[7], уладальніца значных маёнткаў. Дзеці:

  • Алена  — жонка (1656—1664) гетмана Івана Выгоўскага; дзякуючы цесцю Выгоўскі ўвайшоў у роднасныя сувязі з шэрагам вядомых украінскіх і беларускіх княжацкіх і шляхецкіх родаў, напрыклад, з князямі Саламярэцкімі; Раптоўна памерла, пасля атрымання весткі пра смерць мужа[8].
  • Міхаіл-Уладзімір, у шлюбе з Кацярынай Гарайскай, дачкой мачахі Ганна з Францкевічаў-Радзімінскіх ад першага шлюбу. Падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага ён перайшоў на бок казакоў, за што частка яго маёнткаў (у тым ліку Пагост) была секвестравана. Яго сучаснік Альберт Віюк-Каяловіч занатаваў, што Статкевіч перад смерцю стаў манахам (відавочна, праваслаўным)[9]. Меў дачку Кацярыну, якая памерла сіратой у падлеткавым узросце паміж 27 студзеня 1664 і 5 чэрвеня 1665, пакінуўшы тастамент ад 10 красавіка 1663(1665?).
  • NN — жонка Івана Сухадольскага, аднаго з самых вядомых памочнікаў Івана Нячая[10]

Другая жонка — Ганна з Францкевічаў-Радзімінскіх, дачка суддзі земскага лідскага Ежы, удава Пятра Гарайскага. Іх дачка Крысціна стала жонкай Мікалая Друцкага-Любецкага[9].

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 120.
  2. а б в Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 110.
  3. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 124. — ISBN 978-83-65880-76-5
  4. а б Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 339.
  5. Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 340.
  6. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 75. — ISBN 978-83-65880-76-5
  7. Князья Соломерские (Соломерецкие) (руск.)
  8. Руїна: друга половина XVII ст. / Упоряд. і передмова О. І. Гуржія; Ред. кол. В. А. Смолій (голова) та ін.— К.: Україна, 1996.— 431 с.— С. 312. ISBN 5-319-01313-2
  9. а б Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI—XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска- палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Вып. 14. — Мінск, 2016. — С. 327—346
  10. Юрій Мицик. Іван Виговський // Володарі гетьманської булави: Історичні портрети / Автор передмови В. А. Смолій. — К.: Варта, 1994. — 560 с. — С. 194. — ISBN 5-203-01639-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]