Багдан Сямёнавіч Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багдан Сямёнавіч Сапега
пісар вялікі літоўскі
1471 — 1486
намеснік мцэнскі і любуцкі[d]
з 1494
Папярэднік Якуб Янавіч Неміровіч[d]

Нараджэнне не пазней за 1449
Смерць не раней за 1512
Род Сапегі
Бацька Сямён Сапега[1][2]
Маці Настасся Паўшанка[d][1][2]
Жонка Фядора Бабіч-Друцкая-Сакалінская[d][2]
Дзеці Іван Багданавіч Сапега[3], Януш Багданавіч Сапега[3], Фёдар Багданавіч Сапега[d][3], Ганна Багданаўна Сапега[d][4][3] і Багдана Багданаўна Сапега[d][3]
Багдан Сямёнавіч Сапега (гравюра І. Шубелера, 1872 з партрэта XVI ст.)

Багдан Сямёнавіч Сапега (да 1450 — пасля 1512) — пісар гаспадарскі (1471—1488), акольнічы смаленскі (?), намеснік і дзяржаўца мцэнскі і любуцкі (1494—1500), намеснік высокадворскі (1503—1512), выконваў дыпламатычную службу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы сын Сямёна Сапегі, заснавальнік чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў.

Праз шлюб у 1475 годзе з княжной Фядорай з Бабіч-Друцкіх-Сакалінскіх атрымаў маёнткі Чарэю, Белую, Тухачова, Лемніцу, Сар’ю, Грэзань, а таксама права апекі над Чарэйскім манастыром з вёскай Клубынічы. Шлюб паспрыяў кар’еры, бо жонка па маці была ў сваяцтве з Альгердавічамі, а цешча — княгіня Марыя Друцкая-Сакалінская з Чарэйскіх, была пляменніцай ўплывовага смаленскага епіскапа Місаіла[5]. Добра ўплывала на кар’еру Багдана дзейнасць роднага брата Івашкі (заснавальніка кодэньскай лініі Сапегаў), канцлера вялікай княгіні Алены Іванаўны, маршалка гаспадарскага, ваяводы віцебскага і падляшскага[5].

Таксама Багдан Сямёнавіч купіў шмат маёнткаў за ўласныя грошы, па абмене з братам Івашкам атрымаў Ельню — склаўшы гэтымі набыткамі ядро сапегаўскіх латыфундый. На дыпламатычнай службе быў у складзе пасольстваў у Маскву (1504, 1507), дзе ў 1507 годзе яго затрымалі і зняволілі (1507—1508) як закладніка за сям’ю Міхаіла Глінскага.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з княжной Фядорай Друцкай-Сакалінскай меў трох сыноў — Івана, Януша і Фёдара; і двух дачок — Багдану і Ганну[5].

Зноскі

  1. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 47. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 48. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 60. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  5. а б в Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 375.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]