Багуміл Грабал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Багуміл Грабал
Bohumil Hrabal
Bohumil Hrabal 1988 český spisovatel foto Hana Hamplová.jpg
Дата нараджэння:

28 сакавіка 1914({{padleft:1914|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})

Месца нараджэння:

Жыдэніцы каля Брна, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці:

3 лютага 1997({{padleft:1997|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (82 гадоў)

Месца смерці:

Прага

Грамадзянства:

Сцяг Чэхіі Чэхаславакія

Род дзейнасці:

празаік, паэт

Прэміі:

«Оскар» за сцэнарый да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967),
намінант на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры (1994)

Багуміл Гра́бал (чэшск.: Bohumil Hrabal; 28 сакавіка 1914, Жыдэніцы каля Брна — 3 лютага 1997, Прага) — чэшскі пісьменнік, намінант на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 1994 год і лаўрэат кінапрэміі «Оскар» за сцэнарый да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967).

Юрыст па адукацыі. Друкавацца пачаў у 1956 годзе[1].

У маладосці Грабал пісаў вершы, але знакамітым зрабіўся толькі ў саракагадовым узросце дзякуючы прозе. Многія значныя творы, напрыклад, раман «Я абслугоўваў англійскага караля» (чэшск.: Obsluhoval jsem anglického krále) выйшлі яшчэ пазней.

Памёр Грабал у лякарні, спрабуючы пакарміць галубоў і выпаўшы з пятага паверху. Існуюць версіі, паводле якіх ён скончыў жыццё самагубствам.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Зборнікі апавяданняў «Людскія гаворкі» (1956), «Гаваруны» (1964),
  • «Я абслугоўваў англійскага караля» (1971),
  • «Занадта гулкая адзінота» (1976),
  • «Пастрыжэнне» (1976),
  • «Пяшчотны варвар» (1987)

і інш.

Пераклады на беларускую мову[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Шаблоўская І. В. Грабал Багумір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 372. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шаблоўская І. В. Грабал Багумір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 372. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]