Багуслаў Корвін-Гасеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Партрэт Багуслава Гасеўскага. Лявонцій Тарасевіч, 1690-ыя г.

Багуслаў Корвін-Гасеўскі (Гасеўскі; 166923 чэрвеня 1744) — рэлігійны дзеяч у ВКЛ.

З роду Гасеўскіх, сын гетмана польнага літоўскага Вінцэнта і Магдалены з Канапацкіх.

Духоўны пісар вялікі літоўскі з 1720[1]. 3 1722 біскуп-суфраган беларускі, з 1724 біскуп смаленскі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

За часамі грамадзянскае вайны ў ВКЛ падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 увайшоў да віленскае капітулы, у 1724 зрабіўся смаленскім біскупам.

У 1729 як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дамову з французскім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарванне кожнага сойму за часамі гаспадарання Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 у Горадні і 1732 у Варшаве). Звяртаўся таксама да Расіі з мэтай змагання з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расійскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвэнвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 на банкеце, дзе была ўся капітулы, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.

Зноскі

  1. Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 208.
  2. В. Насевіч (1997)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Насевіч В. Гасеўскія // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.