Багуслаў Радзівіл
Багуслаў РАДЗІВІЛ (польск.: Bogusław Radziwiłł, літ.: Boguslavas Radvila; 3 мая 1620 у Гданьску — 31 снежня 1669 пад Кёнігсбергам) — харунжы літоўскі, канюшы літоўскі, генеральны губернатар Прускага герцагства. Сын кашталяна віленскага Януша Радзівіла і Лізаветы Соф'і Гогенцолерн.
Змест |
[правіць] Біяграфічныя звесткі
З сямі гадоў выхоўваўся ў ВКЛ пад апекай стрыечнага дзядзькі Крыштафа Радзівіла Перуна. У 1637 выехаў вучыцца ў Нідэрланды, але кінуў навучанне дзеля ўдзелу ў вайне з іспанцамі. Пазней вучыўся ў Парыжы ў Акадэміі рыцарскай. Падарожнічаў па Еўропе, удзельнічаў у войнах і міжусобіцах. У 1648 вярнуўся ў Рэч Паспалітую, калі даведаўся пра казацкую вайну. Для барацьбы з казакамі наняў 2 тыс. пехацінцаў, рэйтараў і драгунаў. У антыказацкіх кампаніях удзельнчаў як генерал каралеўскай гвардыі. Улетку 1654 спазніўся пад Шклоў да вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла і практычна не ваяваў, у наступным годзе браў удзел у контрнаступе і кіраваў дывізіяй Януша Радзівіла пры аблозе Магілёва, калі той быў хворы. Разам з Янушам Радзівілам з'яўляўся ініцыятарам Кейданскай уніі — пераходу ВКЛ пад пратэктарат Швецыі. Перайшоўшы да шведаў, узначальваў брандэнбургскую армію на тэрыторыі Прусіі (1657—1658), пасля вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай і ваяваў супраць Швецыі ў Курляндыі.
Валодаў вялікай латыфундыяй, пасля смерці бацькі стаў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, многіх маёнткаў, у выніку шлюбу са сваёй стрыечнай пляменніцай Ганнай Марыяй, дачкой Я. Радзівіла, атрымаў Кейданы, Дубінкі, Біржы, Заблудаў, Койданава, Беліцу і інш., трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае староствы. У Слуцку сабраў архіў, бібліятэку (гл. Бібліятэка Багуслава Радзівіла), дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, у т.л. Радзівілаўскі летапіс (завяшчаў яе ў 1668 у Каралявец). Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы. Збіраў творы мастацтва. Складаў рэлігійныя гімны. Аўтар замалёвак з панарамамі беларускіх гарадоў, эскізаў і праектных чарцяжоў збудаванняў (зберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі). На службе ў Багуслава Радзівіла былі многія вучоныя, дзеячы культуры, у т.л. Ю. Нарановіч-Наронскі, С. Незабітоўскі.
Пасля смерці Багуслава Радзівіла яго ўладанні перайшлі да дачкі Людвікі Караліны (гл. «Нойбургскія маёнткі»).
[правіць] Цікавыя факты
Б. Радзівіл адкрыў у Слуцку прадпрыемства па вырабе гармат. Майстры па адліўцы гармат былі запрошаны з Германіі.
[правіць] Бібліяграфія
- Informacja domowa i polityczna // Przyczynki do historii domowej w Polsce. Wilno, 1858;
- Autobiografia. Warszawa, 1979.
- Аўтабіяграфія / Укладанне і пасляслоўе У. Сіўчыкава; Прадмова Г. Літвіна; Пераклад з польскай мовы А. Бутэвіча, У. Сіўчыкава. Мінск: Радыёла-плюс, 2009. 212 с.: іл.
[правіць] Літаратура
- Kalicki B. Bogusław Radziwiłł, koniuszy litewski: Szkic historyczny. Kraków, 1878;.
- Габрусь Т. Навошта князю крыла, альбо Ушанаванне Багуслава Радзівіла // Спадчына. 1993. № 1.
[правіць] У Сеціве
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
