Бадзян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бадзян
Illicium anisatum5.jpg
Бадзян анісавы. Тыпавы від рода. Лісце і кветкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Illicium L.

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   18082
NCBI   13097
EOL   61258
GRIN   g:6022
IPNI   25577

Бадзян (Illicium) — род кветкавых раслін падсямейства іліцыевыя. Існуе 42 віды.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, у Паўднёвай Амерыцы і на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі. Найбольш вядомы бадзян сапраўдны, або кітайскі, аніс зорчаты (лац.: Illicium verum) — вострапахучая расліна. Інтрадукаваны на Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа разам з іншымі (амерыканскімі) відамі — бадзянам фларыдскім (лац.: Illicium floridanum) і драбнакветкавым (лац.: Illicium parviflorum).[3]

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовазялёныя кусты і дрэвы. Лісце пераважна сабраныя на канцавінах парасткаў, суцэльнакрайнія, чэрашковыя, без прылісця, з дробнымі кропкамі-залозкамі.

Кветкі двухполыя, адзінкавыя, пазухавыя, на кветканожках, жоўтыя ці пурпуровыя. Калякветнік з 3-6 вонкавых і 12-15 унутраных доляў, размешчаных у некалькі кругоў. Тычкі і пладалісцінкі шматлікія.

Плод зборны, які складаецца з многіх аднанасенных сухіх адраўняных лістовак, размешчаных зоркападобна на канічным кветкаложы. Насенне цвёрдае, гладкае, бліскучае.

Пачынае пладаносіць на пяты год.[4]

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

У якасці прыправы ўжываюцца сухія спелыя плады бадзяна сапраўднага ў нязменным або молатым выглядзе.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
  4. Род 6. Бадьян — Illicium L. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 102—103. — 872 с. — 3000 экз.