Бадліянская бібліятэка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Bodleian Library,
Бадліянская бібліятэка
Ратонда Радкліфа — адно з будынкаў Бадліянскай бібліятэкі.
Ратонда Радкліфа — адно з будынкаў Бадліянскай бібліятэкі.
Месцазнаходжанне

Оксфард

Заснавана

1602 год

Збор
Памер збору

11 млн. адзінак захоўвання

Доступ і карыстанне
Абслугоўванне

4 тыс. чытачоў штодня

Колькасць чытачоў

звыш 1,3 млн. чытачоў штогод

Іншая інфармацыя
Дырэктар

Sarah E. Thomas

Вэб-сайт

www.bodley.ox.ac.uk

Бадліянская бібліятэка (англ.: Bodleian Library) — бібліятэка Оксфардскага ўніверсітэта, якая аспрэчвае ў Ватыканскай права звацца найстарэйшай у Еўропе, а ў Брытанскай — тытул самага буйнога кніжнага збору Вялікабрытаніі. З 1610 (афіцыйна — з 1662) года нададзена правам на атрыманне абавязковага асобніка ўсіх выданняў, якія выпускаюцца ў краіне.

Бібліятэка носіць імя сэра Томаса Бодлі (1545—1613) — вядомага збіральніка старадаўніх манускрыптаў, які складаўся на дыпламатычнай службе каралевы Елізаветы. Тым часам яе заснавальнікам павінен лічыцца біскуп Томас дэ Кобэм (пам. 1327), які стварыў пры ўніверсітэце невялікі збор кніг, прыкаваных да паліц ланцугамі каб пазбегнуць іх вынасу за межы будынка.

У 1410 годзе гэта бібліятэка перайшла ў поўнае распараджэнне ўніверсітэта, а некалькі пазней пашырэннем універсітэцкага збору заклапаціўся герцаг Хамфры Глостэрскі. Дзякуючы яго апецы ў 1450 годзе бібліятэка пераехала ў новыя, больш шырокія памяшканні, якія захаваліся дагэтуль. Пры першых Цюдорах універсітэт згалеў, Эдуард VI экспрапрыяваў яго кніжныя зборы, нават самі кніжныя шафы былі распрададзены.

У 1602 годзе Томас Бодлі не толькі аднавіў бібліятэку, але і дапамог ёй заняць новыя памяшканні. Ён паднёс універсітэту свой кніжны збор, клапаціўся аб набыцці кніг з Турцыі і нават Кітая. На працягу наступных стагоддзяў для размяшчэння бібліятэчных збораў было выбудавана некалькі будынкаў, уключаючы ратонду Радкліфа (1737—1769) — шэдэўр брытанскага паладыянства.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 51°45′14.3″ пн. ш. 1°15′18.5″ з. д. / 51.753972° пн. ш. 1.255139° з. д. (G) (O) (Я) Шаблон:Оксфардскі ўніверсітэт