База дадзеных
З пляцоўкі Вікіпедыя.
База дадзеных[1], база даных[2], база звестак[3] — набор звязаных паміж сабой дадзеных, для апрацоўкі якіх выкарыстоўваюцца спецыяльныя праграмы. Карыстальнікі баз дадзеных звычайна могуць выконваць з імі наступныя дзеянні: дадаць новы запіс, змяніць існуючы запіс, выдаліць існуючы запіс, выканаць пошук па існуючых запісах.
Змест |
Віды баз дадзеных [правіць]
Рэляцыйныя БД [правіць]
Рэляцыйная мадэль баз дадзеных была прапанавана ў 1970 годзе Э. Ф. Кодам, у той час супрацоўнікам IBM. Аснова мадэлі — табліца ці двухмерны масіў, які складаецца з слупкоў і радкоў. Асноўныя прынцыпы рэляцыйнай сістэмы:
- усе дадзеныя карыстальніку падаюцца ў выглядзе табліц;
- карыстальніку прадастаўляюцца аператары, якія даюць магчымасць ствараць новыя табліцы з ужо існуючых.
На дадзены момант рэляцыйная мадэль з'яўляецца самай распаўсюджанай ў свеце. Прыкладамі сістэм кіравання базамі дадзеных, заснаваных на рэляцыйнай мадэлі, з'яўляюцца IBM DB2, MySQL, PostgreSQL.
Іерархічныя БД [правіць]
Дэдукцыйныя БД [правіць]
Экспертныя БД [правіць]
Аб'ектныя БД [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Baronas R. Duomenų bazių valdymo sistemos. TEV, Vilnius, 2005. (літ.)
