Базельскі ўніверсітэт
| Базельскі ўніверсітэт ням.: Universitat Basel |
|
| Арыгінальная назва | ням.: Universitat Basel |
|---|---|
| Заснаваны | 1460 |
| Студэнты | 11360 |
| Размяшчэнне | |
| Сайт | http://www.unibas.ch/ |
Базельскі ўніверсітэт (ням.: Universität Basel) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Базелі, найстарэйшы ўніверсітэт Швейцарыі. Акадэмічны рэйтынг універсітэтаў свету ў 2009 годзе змясціў Базельскі ўніверсітэт на 85-ю пазіцыю. Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Універсітэт быў заснаваны булай рымскага папы Пія II 12 лістапада 1459. Першапачаткова ўніверсітэт меў чатыры традыцыйныя факультэты: вольных мастацтваў, медыцыны, права і тэалогіі. У 1622 годзе была заснавана універсітэцкая бібліятэка; сёння яна найбуйнейшая ў Швейцарыі. У 1818 годзе факультэт свабодных мастацтваў быў рэарганізаваны. Яшчэ адна рэарганізацыя адбылася ў 1937 годзе. З 1890 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца жанчыны.
[правіць] Структура
- Факультэт бізнесу і эканомікі
- Медыцынскі факультэт
- Псіхалагічны факультэт
- Тэалагічны факультэт
- Філасофска-прыродазнаўчы факультэт
- Філасофска-гістарычны факультэт
- Юрыдычны факультэт
Ва ўніверсітэце вядуцца міждысцыплінарныя даследаванні і рыхтуюцца спецыялісты ў Інстытуце Еўропы, Цэнтрах іудаікі, «Чалавек - Грамадства - Навакольнае асяроддзе», афрыканскіх даследаванняў, культурнага менеджменту і гендэрных даследаванняў. Таксама дзейнічаюць Швейцарскі інстытут тропікаў і грамадскага здароўя і Інстытут біамедыцынскіх даследаванняў імя Фрыдрыха Мішэра.
[правіць] Вядомыя людзі, звязаныя з універсітэтам
- Вернер Арбер – Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1978)
- Каспар Баўгін – анатам і батанік
- Данііл Бернулі – матэматык
- Іаган Бернулі – матэматык
- Якаб Бернулі – матэматык
- Леанард Эйлер – матэматык
- Якаб Буркхарт – культуролаг
- Георг Елінек – прававед
- Себасцьян Кастэла – тэолаг
- Фрыдрых Мішэр – біёлаг
- Фрыдрых Ніцшэ – філосаф
- Аляксандр Астроўскі – матэматык
- Парацэльс – алхімік, урач, акультыст
- Тадэвуш Рэйхштэйн – Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1950)
- Карл Густаў Юнг – псіхіятр
- Карл Ясперс – філосаф
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт універсітэта (ням.) (англ.)
| Гэта пачатак артыкулу пра вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |