Базідыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзве базідыі (паказаны чырвоным) с базідыяспорамі (паказаны зялёным)

Базі́дыя (ад лас. basidium, фундамент) — орган палавога споранашэння ў базідыяльных грыбоў.

Утвараецца на канцах дыкарыятычных гіфаў з двухядровых клетак. Бываюць: аднаклетачныя (холабазідыі), складзеныя з дзвюх частак (гетэрабазідыі), падзеленыя на 4 клеткі папярочнымі перагародкамі (фрагмабазідыі, або склерабазідыі). У прымітыўных відаў узнікаюць непасрэдна на міцэліі або пры прарастанні спецыяльных клетак (тэліяспораў), у больш высокаарганізаваных — на паверхні ці ў сярэдзіне пладовых цел. На кожнай з іх экзагенна развіваюцца па 2—4 базідыяспоры. У час развіцця базідыя нагадвае сумку. У базідыях завяршаецца палавы працэс — зліваюцца ядры дыкарыёна і дыплоіднае ядро рэдукцыйна дзеліцца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Базідыя // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.