Базідыямікота

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Базідыямікота
Clavariadelphus-pistillaris.jpg
Навуковая класіфікацыя
Надцарства:

Эўкарыёты

Царства:

Грыбы

Аддзел:

Базідыямікота

Навуковая назва

Basidiomycota Whittaker ex Moore, 1980

ITIS   623881
NCBI   5204

Базідыямікота, або базідыяльныя грыбы (Basidiomycota) — аддзел грыбоў.

Характарызуюцца наяўнасцю першаснага і другаснага міцэлію і тыповым для іх базідыяльным споранашэннем. Органы палавога размнажэння у базідыяльных грыбоў адсутнічаюць, палавы працэс ажыццяўляецца ў выглядзе саматагаміі. Канідыяльнае споранашэнне (бясполае размнажэнне) сустракаецца рэдка.

Аддзел налічвае каля 30000 відаў грыбоў, з іх на Беларусі адзначана больш за 2000 відаў[Крыніца?]. Большасць з іх сапратрофы, мікарызаўтваральнікі. Паразітныя віды хоць і рэдка сустракаюцца, але прычыняюць вялікую шкоду сельскай гаспадарцы. Ёсць ядомыя, лекавыя і атрутныя грыбы.

Змест

[правіць] Класіфікацыя

Клас Базідыяміцэты (Basidiomycetes)
Падклас Гомабазідыяміцэты (Homobasidiomycetidae)
Падклас Гетэрабазідыяміцэты (Heterobasidiomycetidae)
Клас Урэдыніяміцэты, або Іржаўныя грыбы (Urediniomycetes)
Клас Устылагінаміцэты, або Галаўнёвыя грыбы (Ustilaginomycetes)

[правіць] Некаторыя прадстаўнікі

На Беларусі сустракаюцца ў тым ліку сцыцінастрома духмяная, сістатрэма таркападобная, рагацік песцікавы, фамітопсіс ружовы, пікнапорус кінаварна-чырвоны, благушка, грабовік, Сраматнік звычайны, воўчы грыб, польскі грыб.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

  • Гарибова Л. В., Лекомцева С. Н. Основы микологии: Морфология и систематика грибов и грибоподобных организмов. Учебное пособие. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2005.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах