Базілік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Базілік
Basil-Basilico-Ocimum basilicum-albahaca.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Ясноткакветныя

Сямейства:

Ясноткавыя

Род:

Базілік

Від:

Базілік

Навуковая назва

Ocimum basilicum L., 1753

ITIS   32627
NCBI   39350

Базілік (Ocimum basilicum) — від кветкавых раслін сямейства ясноткавых. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. У Беларусі як вострапрыпраўную расліну вырошчваюць базілік камфорны (Ocimum basilicum). Менавіта апошні, назва якога паходзіць ад грэчаскага basilikos — каралеўскі, праз ўжыванне яго як прыправы і спецыі стаў вядомы пад назваю базіліку.

[правіць] Гісторыя

Радзіма базіліку, праўдападобна, Іран. Дзякуючы лекавым якасцям яшчэ ў старажытнасці базіліку прыпісвалася чарадзейная моц. У індуізме базілік лічыўся ўлюбёнай раслінай Вішну. Базілік знойдзены пры раскопках егіпецкіх пірамідаў. Мяркуецца, што ў Еўропу базілік патрапіў у IV ст. да н.э. разам з ваярамі Аляксандра Македонскага, якія вярталіся з паходу ў Азію. Ад таго часу базілік пашырыўся ў Міжземнамор'і. Рымляне выкарыстоўвалі базілік пераважна як лекавую расліну, паступова адкрываючы яго вартасці спецыі. У ВКЛ базілік патрапіў, верагодна, у XVI ст. з Італіі. У кухарскія кнігі базілік унеслі толькі ў XVIII ст. дзякуючы французскім кухарам, якія адкрылі хутчэй кулінарныя, чым магічныя ўласцівасці базіліку.

[правіць] Выкарыстанне

У наш час базілік як прыправа і спецыя вядомы ва ўсім свеце, але найбольш ужываецца ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Грэцыі і Грузіі. Дзеля вырабу спецыі выкарыстоўваецца надземная частка расліны, якая валодае прыемным спецыфічным водарам, што абумоўлены высокім утрыманнем эфірнага алею (1,5 %) і дубільных рэчываў (6 %), мае злёгку гаркавы смак. Лісце ўжываецца свежае ды сушанае. Сабранае лісце сушаць пры тэмпературы 30 — 35 °C, а потым раздрабняюць. Базілік дадаецца ў салаты, соусы (італьянскія salsa verde — зялёны соус, песта французскі — вінегрэт і г.д.), супы, мясныя (асабліва з бараніны) і рыбныя стравы, стравы з агародніны (спаржы, фасолі), а таксама пры саленні і марынаванні агуркоў, памідораў, кабачкоў, патысонаў, баравікоў, выкарыстоўваецца дзеля аддушкі воцату (крыху свежага лісця дадаецца ў бутэльку з воцатам), араматызацыі таматнага соку. Не камбінуецца з іншымі прыправамі, апроч часнаку. У «Літоўскай гаспадыні» базілік фігуруе як важная прыправа.

[правіць] Літаратура

  • Дзярновіч А. Базылік // Праект «Наша ежа»


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах