Базіліка Божага Цела, Кракаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Малая базіліка Божага Цела, Кракаў, Польшча

Базіліка Божага Цела (польск.: Bazylika Bożego Ciała) — каталіцкая царква гатычнага архітэктурнага стылю, якая знаходзіцца у Кракаве, Польшча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва сённяшняга храма было распачата ў 1385 годзе на месцы драўлянай царквы і было скончана ў 1405 годзе. У 1405 г. Уладзіслаў II Ягайла запрасіў манахаў з манаскага ордэна латэранскіх канонікаў служыць у гэтай царкве. Для іх пазней быў пабудаваны каля царквы манастыр. Прадстаўнікі гэтага манаскага ордэна служаць у базіліцы Божага Цела да цяперашняга часу. У сярэдзіне XV стагоддзя ў гэтым храме служыў вядомы кракаўскі прапаведнік Станіслаў Казімерчык, прылічаны да ліку блажэнных.

Шчыпец фасада быў дабудаваны ў 1500 годзе. Званіца была пабудавана ў 1566—1582 гг.

24 студзеня 2005 Рымскі Папа Ян Павел II выдаў дэкрэт, якія прылічыў царкву Божага Цела ў Кракаве да малой базілікі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Przewodnik: Bazylika i Klasztor Bożego Ciała Kanoników Regularnych Laterańskich na Kazimierzu w Krakowie, Kazimierz Łatak CRL.
  • Przewodnik po zabytkach Krakowa, Michał Rożek, Wydawnictowo WAM, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 50°02′58″ пн. ш. 19°56′40″ у. д. / 50.049444° пн. ш. 19.944444° у. д. (G) (O) (Я)