Базіліка Дабравешчання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Не блытаць з праваслаўнай царквой Дабравешчання ў Назарэце
Каталіцкая царква
Базіліка Дабравешчання
32°42′08″ пн. ш. 35°17′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Ізраіль
Горад Назарэт
Канфесія Каталіцтва
Епархія Лацінскі патрыярхат Іерусаліма
Благачынне Назарэт
Ордэнская прыналежнасць францысканцы
Архітэктурны стыль мадэрнізм
Архітэктар Джавані Муцыа
Дата заснавання 1969
Вышыня 49 м
Стан Дзеючы храм
Сайт basilicanazareth.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Базіліка Дабравешчання (іўр.: כנסיית הבשורה, араб. كنيسة البشارة‎‎) — каталіцкі храм у Назарэце (Ізраіль), узведзены на месцы, дзе паводле каталіцкай традыцыі здарылася Дабравешчанне Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Найбуйнейшая хрысціянская царква Блізкага Усходу. Мае ганаровы статус «малой базілікі», прысвоены ёй у 1964 годзе Папам Паўлам VI. Месца хрысціянскага паломніцтва. У базіліцы служаць манахі ордэна францысканцаў.

Сучасны будынак царквы пабудавана ў 1969 годзе на месцы, дзе стаяла першапачаткова ранневізантыйская царква, а пасля царква эпохі крыжовых паходаў. Царква складаецца з двух узроўняў, ніжні ўзровень уключае Грот Дабравешчання, які многія хрысціяне лічаць рэшткамі жылля Дзевы Марыі і месцам, дзе адбывалася евангельская падзея Дабравешчання.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае свяцілішча на гэтым месцы было пабудавана ў сярэдзіне IV стагоддзі і ўяўляла сабой алтар у Гроце Дабравешчання. Першая царква была пабудавана ў эпоху Канстанціна Вялікага і яго маці Алены, якая заснавала ў Святой Зямлі цэрквы, якія адзначаюць месцы галоўных евангельскіх падзей. Царква Дабравешчання ў Назарэце была пабудавана адначасова з Базілікай Ражства Хрыстова ў Віфлееме і Храмам Труны Гасподняй у Іерусаліме. Гэта царква была разбурана ў VII стагоддзі пасля мусульманскага заваявання Палесціны.

Другая царква над Гротам Дабравешчання была пабудавана ў эпоху крыжакоў пасля ўзяцця Назарэта Танкрэдам Тарэнцкім у 1102 годзе. З XIII стагоддзя яна знаходзілася пад апекай манахаў нядаўна створанага францысканскага ордэна. Гэта царква не была цалкам скончана, у 1909 годзе археалагічныя раскопкі паказалі, што 5 раманскіх капітэляў, зробленых у Францыі, так і не былі пастаўлены на свае месцы. Пасля паражэння крыжакоў у бітве пры Хаціне Назарэт вярнуўся пад мусульманскае панаванне, але Саладзін дазволіў манахам-францысканцам застацца і праводзіць службы ў царкве. Царква была разбурана ў 1260 годзе пасля ўзяцця Назарэта Бейбарсам I. У наступныя стагоддзі францысканцы некалькі разоў выганяліся і вярталіся ў Назарэт у залежнасці ад палітычнай сітуацыі.

У 1620 годзе друзскі эмір Фахр ад-Дзін II канчаткова дазволіў францысканцам вярнуцца ў Назарэт. Яны пабудавалі на руінах царквы невялікае свяцілішча над гротам. У 1730 годзе Дагір дазволіў будаўніцтва новай царквы. Царква была павялічана і перабудавана ў 1877 годзе, а ў 1954 годзе цалкам разабрана для будаўніцтва новага будынка базілікі, якое было завершана ў 1969 годзе. Аўтарам праекта будынка базілікі стаў італьянскі архітэктар Джавані Муцыа. Перад пачаткам будаўніцтва былі праведзены шырокія археалагічныя пошукі. Вынікі раскопак прадстаўлены ў створаным пры базіліцы археалагічным музеі. Адміністрацыйна базіліка належыць да лацінскага Патрыярхату Іерусаліма, працягвае апекавацца Ордэнам францысканцаў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]