Базіліка Касьмы і Даміяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Базіліка Казьмы і Дзям'яна
Santi Cosma e Damiano
У апсідзе захоўваецца цудоўная мазаіка VI ст. з выявай другога прышэсця Хрыста.
У апсідзе захоўваецца цудоўная мазаіка VI ст. з выявай другога прышэсця Хрыста.
Каардынаты: 41°53′31.19″ пн. ш. 12°29′14.63″ у. д. / 41.891997° пн. ш. 12.487397° у. д. (G) (O) (Я)41°53′31.19″ пн. ш. 12°29′14.63″ у. д. / 41.891997° пн. ш. 12.487397° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Італія
Горад Рым
Канфесія каталіцтва
Тып будынка базіліка
Дата заснавання V стагоддзе

Базіліка Казьмы і Дзям'яна (Рым)
Базіліка Казьмы і Дзям'яна
Базіліка Казьмы і Дзям'яна

Базіліка Казьмы і Дзям'яна (Santi Cosma e Damiano, Санці-Косма-э-Даміяна) — старажытная хрысціянская царква ў Рыме, на форуме Веспасіяна.

Пасля таго, як Амаласунта, дачка остгоцкага караля Тэадорыха, у 527 г. падарыла Папе Феліксу IV форумскую бібліятэку з язычніцкім храмам Ромула (Ромулам клікалі сына імператара Максенцыя), Папа распарадзіўся аб'яднаць абодва будынкі і, у процівагу культу Кастара і Полукса, які квітнеў у гэтай частцы Рыма, асвяціў храм у памяць грэчаскіх братоў Казьмы і Дзям'яна. У 1632 г. Папа Урбан VIII настаяў на тым, каб узровень падлогі быў падняты на сем метраў.

Падчас рэстаўрацыйных прац 1947 г. навукоўцы прыйшлі да высновы, што храм Ромула, пабудаваны ў кіраванне Максенцыя, — найбольш старажытнае захаванае язычніцкае свяцілішча на тэрыторыі Рыма, нароўні з Пантэонам. Яшчэ ў VIII ст. да н.э. на гэтым месцы існаваў прымітыўны храм Юпітэра, адзін з самых ранніх у Рыме.

Тытулярная царква[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святых Казьмы і Дзям'яна з'яўляецца тытулярнай дыяконіяй, кардыналам-дыяканам з тытулярнай дыяконіяй Святых Казьмы і Дзям'яна і кардыналам-святаром з тытулам царквы з 22 лютага 2014 года з'яўляецца італьянскі кардынал Беньяміна Стэла.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]