Базіліка Святога Рэмігія
| Каталіцкая царква | |
|
Базіліка Святога Рэмігія
Basilique Saint-Remi |
|
| Краіна | Францыя |
| Горад | Рэймс |
| Канфесія | каталіцызм |
| Епархія | Архідыяцэзія Рэймса |
| Архітэктурны стыль | раманскі, готыка |
| Будаўніцтва | ???—1049 гады |
| Рэліквіі і святыні | магіла святога Рэмігія |
| Статус | дзеючы храм |
| Базіліка Святога Рэмігія на |
|
Базіліка Святога Рэмігія (фр.: Basilique Saint-Remi) — каталіцкая царква ў Рэймсе, былая манастырская царква абацтва святога Рэмігія, заснаванага ў VI стагоддзі. Сучасны будынак базілікі пабудаваны ў першай палове XI стагоддзя. У базіліцы знаходзіцца магіла Святога Рэмігія, аб'ект паломніцтва. Царква ўключана ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Архітэктура і інтэр'ер [правіць]
Царква мае ў плане лацінскі крыж. Неф і рукавы трансепта - раманскія, гэта найбольш старажытныя часткі храма. Хор і галерэя з капліцамі выкананы ў гатычным стылі. Самая новая частка - фасад паўднёвага трансепта.
У апсіды захаваліся сапраўдныя вітражы XII стагоддзя, асаблівую каштоўнасць маюць старажытныя габелены, на якіх прадстаўлены эпізоды жыцця Святога Рэмігія.
У базіліцы пахаваны шэраг рэймскіх архіепіскапаў і членаў каралеўскіх сем'яў, у прыватнасці кароль франкаў Карламан, брат Карла Вялікага і кароль Францыі Людовік IV.