Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Гданьск
Царква Святой Марыі ці Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — касцёл у Гданьску, які мясцовыя жыхары лічаць найбуйнейшай цаглянай царквой у свеце.
Царква пабудавана ў XIII—XVI стагоддзях ў строгім гатычным стылі і з'яўляецца яркім узорам цаглянай готыкі. Даўжыня будынка — 105 м, шырыня — 66 м, ўнутры царквы магло знаходзіцца да 25 тысяч чалавек. Да 1945 года года гэта была найбуйнейшая лютэранская царква свету. У 1945 годзе пры баях за Гданьск будынку быў нанесены ўрон, абвалілася частка скляпенняў. Пасля Другой сусветнай вайны пачалася рэканструкцыя касцёла, у 1947 годзе быў адноўлены дах, некаторыя скляпенні былі адноўленыя ў бетоне. У 1955 годзе царква была нанава асвечана і зноў стала каталіцкай, а ў 1965 годзе булай Папы Рымскага касцёл стаў базілікай.
У царкве традыцыйна знаходзіўся трыпціх «Страшны суд» Ганса Мемлінга.
[правіць] Спасылкі
| Гэта пачатак артыкулу пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |