Байніца

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Байніца

Байніца або стрэльніца — адтуліна ў сцяне абарончага збудавання для вядзення вагню са стралковай зброі (закрытая байніца) або між зубцамі ў завяршэнні замкавых сценаў ці вежаў (адкрытая байніца).

Байніцы з'явіліся яшчэ ў старажытным свеце, аднак асаблівае пашырэнне атрымалі ў абарончым дойлідзтве сярэднявечча. На Беларусі вядомы з ХІІІ стагоддзя ў першых мураваных абарончых збудаваннях — вежах валынскага тыпу (Камянецкая вежа). У сярэднявеччы байніцы прызначаліся для стральбы з лукаў і арбалетаў. У XV—XVI стагоддзях з распаўсюджаннем ручной вагняпальнай зброі байніцы набываюць круглую форму.

Байніцы прызначаныя для вядзення агню з гарматаў называліся амбразуры, для стральбы ўніз і кідання камянёў — машыкулі (у мураваных збудаваннях) і падсябіцці (у драўляных).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн., 1993. ISBN 5-85700-078-5

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]