Бакары Санья

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Бакары Санья
Bacary sagna.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Бакары Санья
Нарадзіўся 14 лютага 1983
Санс, Францыя
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 178 см.
Пазіцыя Абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Арсенал
Нумар 3
Кар'ера
Моладзевыя клубы
2002—2004 Сцяг ФранцыіОсер
Клубная кар'ера*
2004—2007 Сцяг Францыі Осер 87, 0
2007— Сцяг Англіі Арсенал 23 (0)
Нацыянальная зборная**
2007— Сцяг Францыі Францыя 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах.

Бакары Санья (фр.: Bacary Sagna; 14 лютага 1983, Санс) — французскі футбаліст. Цяпер выступае за лонданскі «Арсенал» і носіць тамака футболку пад нумарам 3. На дадзены момант ён з’яўляецца асноўным правым абаронцам у клубе.

[правіць] Клубная кар’ера

[правіць] «Осер»

Бакары Санья згуляў за «Осер» 87 матчаў у чэмпіянаце Францыі і быў уключаны ў склад, які выйграў Кубак Францыі ў 2005 годзе. Таксама ён гуляў у Кубку УЕФА ў кожным з трох сезонаў, калі ён быў футбалістам асноўнага складу. Бакары згуляў 17 матчаў у гэтым турніры. Таксама ён быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату Францыі як правы абаронца.

[правіць] «Арсенал»

12 ліпеня 2007 г. Бакары Санья перайшоў з «Осера» у лонданскі «Арсенал». Яму далі футболку пад нумарам 3, якую да яго насіў Эшлі Коўл, які цяпер гуляе за лонданскі «Чэлсі». 19 ліпеня ён дэбютаваў за новы клуб у таварыскім матчы супраць турэцкага футбольнага клуба «Генчлербірлігі», якую «Арсенал» упэўнена выйграў 3-0. У Прэм’ер-лізе Санья зайграў з 1-га тура ў матчы супраць «Фулхэма» («Арсенал» перамог 2-1). Санья ў большасці выпадкаў гуляе правага абаронцу, хоць ён таксама можа згуляць і ў цэнтры, і на левым флангу, і нават у паўабароне. Са сваім прыходам, ён зрушыў свайго новага аднаклубніка Эбуэ на ролю правага паўабаронцы.

3 лютага 2008 г. Бакары Санья стаў аўтарам галявой перадачы на Эмануэля Адэбаёра ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці», якога «Арсенал» выйграў 3-1.

23 сакавіка 2008 г. Бакары забіў свой першы гол у складзе «кананіраў». Пасля падачы вуглавога ён відушча прабіў галавой у вароты лонданскага «Чэлсі». Аднак гэты гол не выратаваў «Арсенал» ад паразы з лікам 1-2.


г·р·п
Арсенал

1 Леман • 2 Дыабі • 3 Санья • 4 Фабрэгас • 5 Туры • 6 Сендэрос • 7 Росіцкі • 8 Диарра • 9 Эдуарда • 10 Галас • 11 ван Персі • 13 Глеб • 15 Дэнілсан • 16 Фламіні • 17 Сонг • 19 Жылберту Сілва • 21 Фабіанскі • 22 Клішы • 24 Алмунія • 25 Адэбаёр • 26 Бендтнер • 27 Эбуэ • 30 Траарэ • 31 Хойт • 32 Уолкат • 33 Коналі • 36 Рэндал • Трэнер: Венгер

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах