Бакас
| Бакас | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Бака́с (Gallinago gallinago) — птушка сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.
Распаўсюджаны ў лесатундры, лясной і стэпавай зонах Паўночнай Еўразіі. У Беларусі звычайны гнездавальны і пералётны від. Адлятае ў жніўні—верасні.
Жыве каля вады, на балотах і прырэчных лугах, забалочаных узлесках. Гнёзды будуе на купінах.
Даўжыня цела 27-29 см, маса 100—125 г. Апярэнне карычнявата-бурае з вохрыстымі стракацінамі, брушка белае. Дзюба доўгая (каля чвэрці агульнай даўжыні), прамая.
Голас вясной «ч-п… ч-п…». Пры такаванні самца ў палёце рулявыя пёры вібруюць і выдаюць гукі, падобныя да бэкання ягняці (адсюль народная назва баранчык, козка).
Корміцца чарвямі, слімакамі, жукамі, лічынкамі насякомых, карэньчыкамі травяністых раслін.
Палёт імклівы, з зігзагамі пасля ўзлёту. Бакас міжнародна прызнаны як папулярны аб'ект спартыўнага палявання (слова «снайпер» паходзіць ад англійскага sniper — «паляўнічы на бакасаў»).
Даўней мяса бакаса лічылася ў шляхецкай кулінарыі найсмачнейшым з усіх дзікіх птушак. Мяса перад прыгатаваннем вымагае бардзіравання або марынавання (даўней бакасаў марынавалі на зіму пасля запякання вытрыбушанымі на ражне).
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бакас
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Бакас // Праект «Наша ежа»
- Дарафееў А. М. Птушкі. — Мн.: Нар. асвета, 1984. — 239 с., іл. — (Наша прырода). С.96.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |