Баклажан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Баклажан
Solanum melongena - Kolkata 2011-10-24 6316.JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Паслёнакветныя

Сямейства:

Паслёнавыя

Род:

Паслён

Від:

Баклажан

Навуковая назва

Solanum melongena L.

ITIS   30554
NCBI   4081

Баклажан — шматгадовая агароднінная расліна сямейства паслёнавых.

Дзікарослы баклажан вядомы ў Індыі, дзе ўведзены ў культуру да нашай эры. У Еўропе разводзілі пераважна як лекавую расліну, з XVIII ст. спажываюць у ежу. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках; на Беларусі найбольш у паўднёвых раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Вышыня да 1 м. Лісце простае, авальнае, зялёнае з фіялетавым адценнем. Кветкі фіялетавыя, пазушныя, адзіночныя або ў гронках. Плады — ягады, грушападобныя, круглыя або цыліндрычныя, фіялетавыя, жоўтыя з карычнввымі палосамі, зялёныя, белыя; маюць цукры, бялкі, дубільныя рэчывы, вітаміны C, B1, PP.

Цепла- і вільгацелюбівая расліна. У культуры аднагадовая, вырошчваецца расадай. У адкрыты грунт высаджваюць у канцы мая — пачатку чэрвеня.

[правіць] Літаратура

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах