Бакінская музычная акадэмія
| Бакінская музычная акадэмія імя Гаджыбекава Bakı Musiqi Akademiyası |
|
| Жанр | |
|---|---|
| Гады |
з 1920 |
| Краіна |
{{Сцягафікацыя/ |
| Горад | |
Бакінская музычная акадэмія імя Гаджыбекава (БМА) (азерб. Üzeyir Hacıbəyov adına Bakı Musiqi Akademiyası) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Азербайджане. Дзеючы рэктар — Фархад Бадалбейлі.
Заснаваная 1920 годзе па ініцыятыве кампазітара Узеіра Гаджыбекава, як Азербайжданская дзяржаўная кансерваторыя. Сам Гаджыбекаў стаў яе выкладчыкам, а з 1939 года — рэктарам. Пасля яго смерці 1948 г. кансерваторыі прысвоена яго імя. У 1991 годзе кансерваторыя была перайменаваная ў Бакінскую музычную акадэмію.
Акадэмія складаецца з 3 факультэтаў і 18 кафедраў, ёсць магістратура, аспірантура і дактарантура.
Пры акадэміі дзейнічаюць асаблівыя падраздзяленні:
- Спецыяльная музычная школа імя Бюльбюль (з 1931 года),
- Музычная школа-студыя (з 1980 года),
- Оперная студыя імя Мамедава (з 1984 года),
а таксама 2 навуковыя лабараторыі.
У 2002 годзе бібліятэка акадэміі налічвала 235 000 матэрыялаў.
Сярод выпускнікоў кансерваторыі — Кара Караеў, Муслім Магамаеў, Вагіф Мустафазаде, Бюльбюль, Уладзімір Шаінскі.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт Бакінскай музычнай акадэміі імя Гаджыбекава (азерб.) (руск.) (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра аркестры. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
