Балгарская Праваслаўная Царква

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балгарская праваслаўная царква
Българска православна църква - Българска патриаршия

Асноўная інфармацыя
Аўтакефалія 919 (скасавана ў 1018); абвешчана зноў — 11 мая 1872 года
Прызнанне аўтакефаліі у 1953 годзе
Прадстаяцель у наш час Неафіт, Патрыярх Балгарскі
Цэнтр Сафія, Балгарыя Балгарыя
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Сафія
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Балгарыя Балгарыя
Царква-маці Канстанцінопальскі патрыярхат
Мова набажэнстваў балгарская, царкоўнаславянская
Каляндар новаюліянскі[1] (з 1968 г.)
Колькасць
Епіскапаў 22
Епархій 15 (13 — у Балгарыі; 2 — за мяжой)
Навучальных устаноў 2 семінарыіПлоўдзіве і Сафіі)
і багаслоўскія факультэты ў Сафійскім універсітэце і Свята-Кірыла-Мяфодзіеўскім
універсітэце ў Вяліка-Тырнаве
Манастыроў 120
Прыходаў больш за 2600
Святароў больш за 1500
Манахаў і манашак больш за 400
Вернікаў больш за 8 000 000[2]
Сайт Афіцыйны сайт (балг.)

Балгарская праваслаўная царква (балг.: Българска православна църква) — аўтакефальная памесная праваслаўная царква, якая займае дзявятае месца ў дыпціху аўтакефальных памесных цэркваў.

Кіруецца Патрыярхам Балгарскім, Свяшчэнным Сінодам і Царкоўна-народным саборам. Афіцыйны тытул прадстаяцеля царквы: Найсвяцейшы Патрыярх Балгарскі, Мітрапаліт Сафійскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі сучаснай Балгарыі хрысціянства пачало распаўсюджвацца ўжо ў I стагоддзі. Паводле падання Балгарскай царквы, біскупская кафедра мелася ў г. Адэсасе (цяпер Варна), дзе епіскапам быў вучань апостала Паўла Амплій.

Еўсевій Кесарыйскі паведамляе, што ў II стагоддзі, на балгарскай зямлі, меліся біскупскія кафедры, у гарадах Дэбелт і Анхіял.

Існуюць звесткі, што ў IV стагоддзі Мікіта епіскап Рэмесіянскі ахрысціў бесаў — адно з фракійскіх плямёнаў і для іх перавёў з латыні ўвесь кодэкс Бібліі, вядомы ў крыніцах як Біблія Бесіка. Пра гэта паведамляюць святы Рыгор Ніскі ў 394 годзе, святы Паўліна Ноланскі каля 400 года і ў 396 годзе Святы Блажэнны Еранім. На тэрыторыі Балгарыі ў IV стагоддзі жыў і святы епіскап Ульфіла, духоўны і свецкі кіраўнік готаў. Тут ён перакладаў Свяшчэнныя тэксты на створаную гоцкую азбуку[3].

Удзельнікам Першага ўсяленскага сабору, 325 года, быў Пратагон, епіскап Сердзікі (цяперашняя Сафія).

У 865 годзе пры Св. князе Барысе адбываецца ўсеагульнае хрышчэнне балгарскага народа.

Пасля чатырохгадовай уніі з Рымскай царквой, у 870 годзе Балгарская царква стала аўтаномнай у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата.

У 886 годзе адзін з вучняў Свв. Кірыла і Мяфодзія — Святы Навум стварыў у тагачаснай балгарскай сталіцы Плісцы Праслаўскую кніжную школу. Яна з'яўлялася самым важным літаратурным і культурным цэнтрам Першага Балгарскага царства і ўсіх славянскіх народаў у ІХ — Х стст. У ёй Біблія і свяшчэнныя хрысціянскія кнігі ў першы раз перакладаліся на іншыя мовы, акрамя трох «свяшчэнных» моў, на якіх быў зроблены надпіс на Крыжы Гасподнім — яўрэйскай, грэчаскай і лацінскай. Гэта была зразумелая ўсім тагачасным славянам стараславянскай мовай. Сярод выдатных творцаў школы сустракаюцца імёны Канстанціна Праслаўскага, які напісаў Азбукавую малітву, Чарнарызец Храбр, Іаан Экзарх, Тудар Доксаў, епіскап Рыгор, і, верагодна, і сам цар Сімяон Вялікі і іншыя.

Візантыйцы штурмуюць Праслаў, хроніка XI стагоддзя, Іаан Скіліца

Пры цары Сімяоне І у 919 годзе, на Памесным царкоўным саборы ў Праславе, абвяшчаецца аўтакефалія. Сабор таксама заявіў пра ўзвядзенне Балгарскай царквы ў ранг Патрыярхата. Такі статус Сусветная патрыярхія прызнала толькі ў 927 годзе, у часы спадчынніка Сімяона — Св. цара Пятра 927969, які быў жанаты на візантыйскай прынцэсе Марыі Лакапін, унучцы імператара Рамана Лакапіна.

Падчас акупацыі Візантыяй Усходняй Балгарыі, Балгарская патрыярхія перанесла свой цэнтр у Дрыстр (цяпер Сілістра), а затым і ў розныя гарады Македоніі.

Пасля поўнага паражэння Балгарыі ў 1018 годзе, імператар Васіль Балгарабойца скасаваў аўтакефалію Балгарскай царквы, зрабіўшы яе архіепархіяй з цэнтрам у Охрыдзе. Першы Охрыдскі архіепіскап быў пастаўлены з балгараў, наступныя ж епіскапы доўгі час былі грэкамі. Да пачатку 18 стагоддзя Охрыдскія архіепіскапы прымаліся ў Султана як прадстаўнікі ўсяго балгарскага народа. Іх епархія ахоплівала і тэрыторыю сучасных Сербіі і Румыніі. У якасці духоўнага правадыра балгараў, Охрыдскія прадстаяцелі часта пасылалі лісты Маскоўскім вялікім князям і царам для фінансавай дапамогі і падтрымкі. Охрыдская балгарская архіепархія была скасавана па патрабаванні Фенерскай патрыярхіі пасля заснавання Іпекскай сербскай архіепархіі.

Пасля паўстання братоў Пятра і Асеня ў 1185 годзе Балгарыя вызвалілася ад візантыйскага панавання і аднавіла царкоўную незалежнасць. У 1204 годзе, пры цары Калаяне, падпісана другая унія з Рымскай курыяй, якая доўжылася да 1235 года, калі Усеправаслаўны сабор у Лампсаку аднавіў статус Тырнаўскай патрыярхіі. У XIV стагоддзі Балгарыя стала цэнтрам ісіхазму, на чале з прападобным Феадосіем Тырнаўскім, патрыярхам Яўфіміем Тырнаўскімі і іх вучнямі.

Успенскі сабор у Варне

У канцы XIV стагоддзя Балгарыя апынулася пад уладай асманскіх туркаў і зноў трапіла пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхата. Гэты перыяд звязаны са з'яўленнем балгарскіх мучанікаў за веру — Злата Магленская, Анастасій Струміцкі і іншыя.

У XVIII стагоддзі зараджаецца балгарскае нацыянальнае адраджэнне, першым прадстаўніком якога лічыцца іераманах Паісій Хілендарскі. І ў далейшым шматлікія балгарскія «будзіцелі» былі святарамі.

3 красавіка 1860 года, у дзень святога Вялікдня, з амбону балгарскага храма ў Канстанцінопалі епіскап Іларыён (Стаянавіч) замест імя Канстанцінопальскага Патрыярха ўспомніў усё праваслаўнае епіскапства, што азначала аднабаковы выхад Балгарскай Царквы з-пад юрысдыкцыі Патрыярхата.

28 лютага 1870 года быў абвешчаны султанскі фірман аб заснаванні аўтаномнага Балгарскага Экзархата для епархій балгарскіх, а таксама тых епархій, праваслаўныя жыхары якіх у сваёй большасці (дзве траціны) пажадаюць увайсці ў яго юрысдыкцыю пры захаванні кананічнай залежнасці ад Канстанцінопальскага Патрыярха.

Абраны ў лютым 1872 года Экзарх Анфім I, насуперак забароне Патрыярхіі, 11 мая 1872 года правёў у балгарскім храме Канстанцінопаля літургію, падчас якой быў урачыста прачытаны акт аб абвяшчэнні Балгарскай Царквы аўтакефальнай. У адказ, Канстанцінопальскі Патрыяршы Сінод абвясціў Экзарха Анфіма пазбаўленым святарствы, а іншых яго архірэяў-аднадумцаў адлучанымі ад Царквы, што паклала пачатак «грэка-балгарскай схізме». У верасні 1872 года на Саборы ў Канстанцінопалі балгары былі абвінавачаны ў «філетызме» (перавазе нацыянальнага пачатку) і асуджаны як схізматыкі.

21 студзеня 1945 года ў сталічным храме Святой Сафіі пасля трыццацігадовага перапынку быў абраны Экзарх. Ім стаў Сафійскі мітрапаліт Стэфан (Шокаў). 22 лютага таго ж года Канстанцінопальская Патрыярхія выдала томас, які скасаваў схізму паміж Канстанцінопальскай і Балгарскай Цэрквамі.

Урад Айчыннага фронту, які прыйшоў да ўлады ў Балгарыі ў 1944 годзе, пачаў прадпрымаць крокі па абмежаванні ўплыву Царквы на балгарскае грамадства. Ужо ў 1944—1945 гадах было спынена выкладанне асноў веравучэння ў гімназіях і прагімназіях. У маі 1945 года выдадзены дэкрэт-закон аб абавязковым грамадзянскім шлюбе. Аднак асаблівага размаху антыцаркоўная кампанія дасягнула пасля афіцыйнага міжнароднага прызнання ўрада ў 1947 годзе.

У 1953 годзе Балгарская царква стала Патрыярхатам.

У 1992 годзе пры актыўным удзеле палітычнай улады ў Балгарскай царкве пачаўся раскол. Частка іерархаў выступіла супраць Патрыярха Максіма, якога яны вінавацілі ў сувязях з былой камуністычнай уладай, а яго інтранізацыю лічылі некананічнай. Раскольнікі склалі «альтэрнатыўны сінод». Большасць святароў не далучылася расколу, аднак кананічныя іерархі афіцыйна не прызнаваліся дзяржавай, а амаль уся маёмасць царквы, акрамя большасці храмаў, было перададзена ў распараджэнне раскольнікам. У 1996 годзе, які быў Неўракопскі Мітрапаліт Пімен (Энеў) быў абвешчаны альтэрнатыўным Патрыярхам. Групоўка Пімена абвясціла пра кананізацыю іерадыякана Ігнація (Васіла Леўскага).

Для рашэння які склаўся крызісу, у 1998 годзе, у Сафіі, адбыўся Усеправаслаўны Сабор, з удзелам прадстаўнікоў 13 аўтакефальных цэркваў, у тым ліку і сямі Патрыярхаў. У выніку правядзення сабора прадстаўнікі альтэрнатыўнай «Балгарскай Патрыярхіі» заявілі, пра сваё раскаянне і выказалі жаданне вярнуцца да Балгаркай праваслаўнай царквы. Некаторыя прадстаўнікі альтэрнатыўнай царквы не прынеслі пакаяння, але пасля Усеправаслаўнага Сабору іх колькасць і ўплыў значна паменшыліся. У 2003 годзе іерархія Балгарскай царквы атрымала афіцыйную рэгістрацыю і была прызнана дзяржавай. У 2004 годзе раскольніцкія храмы былі перададзены Балгарскай царквы. А ў 2012 годзе раскольніцкі мітрапаліт Сафійскі Інакенцій (Петраў) прынёс пакаянне, што можна лічыць канцом расколу.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Балгарскі крыж
Балгарскі крыж

З 4 ліпеня 1971 года па 6 лістапада 2012 года Прадстаяцелем Балгарскай праваслаўнай царквы быў Патрыярх Максім.

Балгарская праваслаўная царква налічвае 15 епархіі: 13 з якіх знаходзяцца ў Балгарыі і 2 замежныя. Тэрыторыя непасрэднай юрысдыкцыі — Балгарыя; мае таксама дзве епархіі для акармлення балгарскай дыяспары ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі.

Святар з БПЦ

У епархіях Балгарскай праваслаўнай царквы налічваецца 2600 прыходаў і служыць больш за 1500 святароў. Акрамя таго, у царквы ёсць 120 дзеючых манастыроў, у якіх пражывае больш за 400 манахаў і манашак. Епіскапат Балгарскай царквы налічвае 22 архірэі.

Рэзідэнцыя Патрыярха Балгарскага — кафедральны сабор у імя Святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, у Сафіі.

У Балгарыі дзейнічаюць 2 семінарыі (Плоўдзіўская духоўная семінарыя і Сафійская духоўная семінарыя) і багаслоўскія факультэты ў Сафійскім універсітэце і Свята-Кірыла-Мяфодзіеўскім універсітэце ў Вяліка-Тырнаве. На Афоне знаходзіцца балгарскі манастыр — Зограф.

Колькасць вернікаў — 8 млн чалавек (пераважная большасць — балгары).

У літургічным жыцці прытрымліваецца новаюліянскага календара1968 года).

Епархіі Балгарскай праваслаўнай царквы[4][правіць | правіць зыходнік]

Епархіі Балгарскай праваслаўнай царквы

Балгарыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва епархіі Кафедра Архірэйскія намесніцтвы Кіруючы архірэй
Сафійская епархія Сафія Самакаў, Іхціман, Дупніца, Радамір, Кюстэндзіл, Трын і Годзеч Неафіт (Дзімітраў)
Варненская і Вялікапраслаўская епархія Варна Шумны, Правадзія, Добрыч і Тырговіштэ Іаан (Іванаў)
Велікатырнаўская епархія Вяліка-Тырнава Свіштоў, Горна-Арахавіца, Габрава, Алена, Сяўліева, Нікопал, Дранава і Паўлікені Рыгор (Стэфанаў)
Відзінская епархія Відзін Крышан, Бярковіца, Кула і Белаградчык Даметыян (Тапузліеў)
Врачанская епархія Враца Бяла-Слаціна і Арахава Калінік (Аляксандраў)
Дарастольская епархія Сілістра Дулава і Тэрвел Амвросій (Парашкеваў)
Лавецкая епархія Лавеч Пірдоп, Боцеўград, Тэцевен і Траян Гаўрыіл (Дзінеў)
Неўракопская епархія Гоцэ-Дзелчаў[5] Благоеўград, Разлог, Санданскі і Петрыч Серафім (Дзінкаў)
Плевенская епархія Плевен Лукавіт Ігнацій (Дзімаў)
Плоўдзіўская епархія Плоўдзіў Пазарджык, Асенаўград, Хаскава, Карлава, Панагюрыштэ, Пештэра, Смолян і Івайлаўград Мікалай (Севасціянаў)
Русенская епархія Русэ Разград, Тутракан і Попава Навум (Дзімітраў)
Слівенская епархія Слівен Бургас, Ямбал, Карнабат, Елхава, Коцел і Малка-Тырнава Іаанікій (Недзелчаў)
Старазагорская епархія Стара-Загора Казанлык, Чырпан, Нова-Загора, Свіленград і Харманлі Галактыён (Табакаў)

Замежныя епархіі[правіць | правіць зыходнік]

Назва епархіі Кафедра Архірэйскія намесніцтвы Кіруючы архірэй
Балгарская праваслаўная епархія ў ЗША, Канадзе і Аўстраліі Нью-Ёрк Таронта і Мельбурн Іосіф (Босакаў)
Балгарская праваслаўная епархія ў Заходняй і Сярэдняй Еўропе Берлін Будапешт, Берлін, Стакгольм, Лондан, Барселона, Рым Антоній (Міхалеў)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. В. Ф. Хулап Реформа календаря и пасхалии: история и современность.
  2. CIA — The World Factbook — Bulgaria
  3. Копія кнігі захоўваецца ва Упсале і шануецца ў шведаў як свяшчэнны Кодэкс Аргентум.
  4. Назвы епархіі ўзяты з Праваслаўе. БГ і з сайта Балгарскай епархій у Заходняй і Сярэдняй Еўропе.
  5. Паводле рашэння Чацвёртага Сабору Балгарскай Царквы (1997), кафедра вернута ў Гоцэ-Дзелчаве, да гэтага яна знаходзілася ў Благоеўградзе."
  6. Блогът на Лалю Метев :: Българска екзархия

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]