Балеарскае мора
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Балеарскае мора (англ.: Balearic Sea), ускрайкавае мора на поўдні Еўропы ў усходніх берагоў Пірэнейскага паўвострава, аддзеленае ад асноўнай акваторыі Міжземнага мора Балеарскімі астравамі. Пл. 86 тысяч км², сярэдняя глыбіня 767 м, максімальная 2132 м. Сярэдняя тэмпература вады на паверхні ад 12 °С у лютым да 25 °С і больш у жніўні. Салёнасць 36-38 ‰, на глыбіні больш. Дно выслана пяскамі і глеямі. Упадаюць рэкі з Пірэнейскага паўвострава: Эбра, Турыя, Хікар і інш. Інтэнсіўнае суднаходства, развіта рыбалоўства.
Гл. таксама [правіць]
| Моры Атлантычнага акіяна | |
|---|---|
| Унутраныя моры Еўразіі | Азоўскае · Мармуровае · Чорнае |
| Міжземнае мора | Адрыятычнае · Альбаран · Балеарскае · Іанічнае · Кіпрскае · Крыцкае · Лігурыйскае · Тырэнскае · Эгейскае |
| Моры на поўначы Еўропы | Балтыйскае · Вадэнскае · Гебрыдскае · Ірландскае · Ірмінгера · Кельцкае · Паўночнае |
| Моры ў Амерыцы | Карыбскае · Лабрадор · Мексіканскі заліў¹ · Саргасава · Скоша |
|
|
|
