Балотная чарапаха еўрапейская

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Балотная чарапаха еўрапейская
Emys orbicularis 2009 G1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Паўзуны

Атрад:

Чарапахі

Род:

Балотныя чарапахі

Навуковая назва

Emys orbicularis Linnaeus, 1758

ITIS   551943
NCBI   82168

Балотная чарапаха еўрапейская (Emys orbicularis), від паўзуноў сямейства прэснаводных чарапах. Адзіны ў Беларусі прадстаўнік атрада чарапах.

Змест

[правіць] Апісанне

Даўжыня панцыра 16-18 (да 22) см, шырыня каля 15 см, вышыня 6-8 см, маса цела 400—600 (часам да 1500) г. Хвост крыху меншы за палову даўжыні панцыра. Спінны і брушны шчыты панцыра злучаны паміж сабой рухомай сухажыльнай звязкай. Зверху панцыр гладкі і афарбаваны ў цёмна-аліўкавыя, жоўта-карычневыя або цёмна-шэрыя (да чорнага) тоны. На гэтым цёмным фоне рассыпаны дробныя светла-жоўтыя плямкі або рысачкі. Знізу панцыр мае афарбоўку ад жаўтаватай да цёмна-бурай. Галава, шыя і канечнасці таксама пакрыты дробнымі жаўтаватымі плямкамі на цёмным фоне.

[правіць] Распаўсюджанне

Арэал чарапахі балотнай ахоплівае Паўднёвую і Цэнтральную Еўропу, Пярэднюю Азію і паўночны захад Афрыкі. Даходзіць да Літвы, Смаленскай вобласці, вярхоўяў Дона, Сярэдняй Волгі і левабярэжжа ракі Урал. Трапляецца балотная чарапаха ў Крыме, на Каўказе, у Прыураллі, ізаляваныя папуляцыі вядомы ў нізоўях Сырдар'і і ў далінах рэк на захадзе Туркменістана.

Балотная чарапаха на памятнай манеце Нацбанка Беларусі

Меркаваная сучасная паўночная мяжа пашырэння балотнай чарапахі на Беларусі праходзіць на поўдзень ад лініі Гродна-Стоўбцы-Чэрыкаў. Ёсць падставы меркаваць, што гэта мяжа за апошнія 3-4 дзесяцігоддзі адсунулася на поўдзень. Дакладныя дадзеныя аб колькасці скрытнай і цяпер дастаткова рэдкай рэптыліі адсутнічаюць. Раней даволі вялікая колькасць чарапах назіралася ў вярхоўях ракі Прыпяць, аднак урбанізацыя і асушальная меліярацыя прывялі да зніжэння колькасці азначанага віда.

[правіць] Экалогія

Балотная чарапаха насяляе неглыбокія спакойныя вадаёмы, забалочаныя старыцы рэк, ціхія рачныя затокі. У апошні час ёй даводзіцца асвойваць і шэраг штучных вадаёмаў: меліярацыйныя каналы і рыбаводныя сажалкі. Іншы раз яны селяцца ў вадаёмах побач з люднымі месцамі.

[правіць] Ахова

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны

Балотная чарапаха ўключана ў Чырвоны спіс МСАП (LR/nt, версия 2.3, 1994), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі (ІІІ катэгорыя аховы), Чырвоныя кнігі Літвы і Латвіі.

[правіць] Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах